Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна

Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна — вышэйшая партыйная навучальная ўстанова, якая рыхтавала кіруючыя кадры партыйных і савецкіх работнікаў. Існаваў з кастрычніка 1925 года да верасня 1932 года. Заснаваны ў Менску на базе Цэнтральнай саўпартшколы (19201925).

Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна
Заснаваны кастрычнік 1925
Год закрыцця 19 верасня 1932

Меў аддзяленні: партыйнае, савецкае, прапагандысцкае, газетнае, народнай адукацыі (з 1930); сектары: асноўны (з падрыхтоўчым курсам), вячэрні, завочны (з 1927), курсавы. Тэрмін навучання 3 гады.

Рэарганізаваны ў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. На базе газетнага аддзялення ўніверсітэта створаны Камуністычны інстытут журналістыкі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць