Камчадалы — этнаграфічная група рускіх, даўняе насельніцтва сучаснай тэрыторыі Камчацкага края, якое ўтварылася ў выніку этнічных кантактаў нешматлікіх рускіх перасяленцаў з прадстаўнікамі абарыгенных паўночных этнасаў. У найбольшай ступені на паходжанне і культуру рускіх камчадалаў паўплывалі таксама іцельмены, у меншай ступені таксама каракі, чуванцы. Мова камчадалаў — руская[1].

Сталае рускае насельніцтва з'явілася да 1730-х гадоў і з прычыны сваёй нешматлікасці ў значнай ступені змяшалася з мясцовым насельніцтвам края, а частка іцельменаў і эвенаў успрыняла рускую мову і культуру і ўвайшла ў склад камчадалаў. Да пачатку XX стагоддзя на Качатцы налічвалася каля 3600 чалавек мясцовага руска-іцельменскага насельніцтва, якое ўяўляла адну этнаграфічную групу з агульнымі рысамі культуры і побыту і рускай мовай зносін[2].

Зноскі

У сеціве правіць