Камчацкая вобласць
Камчацкая вобласць — гістарычны суб’ект Расійскай Федэрацыі ў складзе Далёкаўсходняй федэральнай акругі, скасаваны 1 ліпеня 2007 года. Размяшчаўся на Камчатцы. Межаваў на поўдні праз Першы Курыльскі праліў з Сахалінскай вобласцю, на паўночным захадзе і поўначы (пасродкам Карацкай аўтаномнай акругі, якая з’яўлялася суб’ектам РФ у складзе Камчацкай вобласці) з Магаданскай вобласцю і Чукоцкай аўтаномнай акругай.
Камчацкая вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 20 кастрычніка 1932 | ||||
Дата скасавання | 30 чэрвеня 2007 | ||||
Часавы пояс | PETT і Asia/Kamchatka[d][1] | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камчацкая вобласць была ўтворана 20 кастрычніка 1932 года ў складзе Далёкаўсходняга края[2].
22 ліпеня 1934 года УЦВК пастанавіў уключыць у склад Камчацкай вобласці Чукоцкую і Карацкую нацыянальныя акругі[3].
20 кастрычніка 1938 года пры падзеле Далёкаўсходняга края на Хабараўскі і Прыморскі Камчацкая вобласць увайшла ў склад Хабараўскага края[4].
З 14 ліпеня 1956 года з’яўлялася самастойнай вобласцю. На тэрыторыі Камчацкай вобласці знаходзілася Карацкая аўтаномная акруга.
23 кастрычніка 2005 года быў праведзены рэфэрэндум па аб’яднанні Камчацкай вобласці і Карацкай аўтаномнай акругі. Насельніцтва падтрымала аб’яднанне рэгіёнаў. 7 ліпеня 2006 года Савет Федэрацыі ўхваліў закон «Аб ўтварэнні ў складзе РФ новага суб’екта РФ у выніку аб’яднання Камчацкай вобласці і Карацкай аўтаномнай акругі».
У выніку ўтварыўся новы суб’ект РФ, які з 1 ліпеня 2007 года мае назву Камчацкі край.
Плошча вобласці 170 800 км².
Насельніцтва: 333 644 жыхароў (2002).
Нацыянальны склад:
- 1) рускія — 277 тыс. 389 чал. (83,14 %)
- 2) украінцы — 19 тыс. 841 чал. (5,95 %)
- 3) асобы, якія не вызначылі нацыянальнасць: 11 тыс. 407 чал. (3,42 %)
- 4) татары — 3 тыс. 401 чал. (1,02 %)
- 5) беларусы — 3 тыс. 347 чал. (1,00 %)
Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва: 0,7 чал./км² (2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 79,2 % (2005 г.).
Зноскі
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ О реорганизации системы административно-территориального деления Дальневосточного края . consultant.ru. Праверана 3 сакавіка 2017.
- ↑ О НОВОМ АДМИНИСТРАТИВНОМ ДЕЛЕНИИ ДАЛЬНЕВОСТОЧНОГО КРАЯ
- ↑ Указ Президиума ВС СССР от 20.10.1938 о разделении Дальневосточного края на Приморский и Хабаровский края