Камяніца Жыравецкая
Камяні́ца Жыраве́цкая[2] (трансліт.: Kamianica Žyravieckaja, руск.: Каменица Жировецкая) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 12 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на поўдні — р. Каменка (прыток р. Мухавец), на аўтадарозе Брэст—Вялікія Радванічы.
Вёска
Камяніца Жыравецкая
| ||||||||||||||||||||
У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).
Гісторыя
правіцьПаводле пісьмовых крыніц вядома з 16 стагоддзя як сяло — уласнасць зямян у Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства ВКЛ. У 1510 годзе вялікі князь ВКЛ Жыгімонт I Стары зацвердзіў сяло Жыровічы з Камяніцай за магнатам Л. Храбтовічам. З 1566 года ў Берасцейскім ваяводстве ВКЛ, уладанне каталіцкай царквы, з 1781 годзе — брэсцкага падкаморыя Выганоўскага.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1838 годзе Выганоўскім тут пабудавана драўляная царква са званіцай. У 1861 годзе вёска ў складзе маёнтка Камяніца. У гэтым годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1881 годзе тут знаходзіцца валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, карчма. Працавала народнае вучылішча, у якім вучыліся 57 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак. У 1890 годзе маёнтак Камянец-Жыровецкі (ён жа Чырвоны Двор) належаў М. Татарскаму. У 1886 годзе цэнтр Камянец-Жыровецкай воласці Брэсцкага павета, у якую ўваходзілі 19 сёл з 327 дварамі. У 1897 годзе праваслаўная царква, валасное праўленне, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма. У 1898 годзе ў маёнтку дзейнічаў цагельны завод (16 рабочых).
У 1905 годзе сяло ў Брэсцкім павеце; працаваў валасны сельскі фельчар, размяшчаліся ўчасткі: паліцэйскіх ураднікаў, кватэра якіх знаходзілася ў Гершонах, судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судова-міравой акругі, адзін раз у год працаваў прызыўны ўчастак. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр Камянец-Жыровецкай гміне Брэст-Літоўскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Жыравецкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну 7 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 — у партызанах. 20 верасня 1971 года Жыравецкі сельсавет перайменаваны ў Мухавецкі, цэнтр перанесены ў пасёлак Мухавец[3]. У 1976 годзе да вёскі далучана вёска Кунахі[4].
Насельніцтва
правіць- 60 мужчын, 62 жанчыны (1861)
- 16 двароў, 171 жыхар (1881)
- 40 двароў, 308 жыхароў (1897)
- 325 жыхароў (1905)
- 17 двароў, 231 жыхар (30.9.1921)
- 52 двары, 333 жыхары (1940)
- 228 жыхароў (1959)
- 280 жыхароў (1970)
- 93 гаспадаркі, 186 жыхароў (1997)
- 112 гаспадарак, 233 жыхары (2005)
Інфраструктура
правіць- Аддзяленне і цяпліца саўгаса «Мухавец»
- Базавая школа
- Аддзяленне сувязі
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Магазін
- Клуб
- Бібліятэка
Славутасці
правіць- Свята-Пакроўская царква
- Брацкая магіла (1941—1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000087
Старачаная спадчына
правіць- Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1838). Знесена ў 1970-я гг.
Вядомыя асобы
правіцьУ вёсцы пахаваны беларускі мастак Мікалай Міхайлавіч Селяшчук (1947—1996) і беларуская пісьменніца Валянціна Міхайлаўна Кукса (1951—2014).
Зноскі
- ↑ зьвесткі перапісу 2009 году
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распраджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камяніца Жыравецкая
- Вёска Камяніца-Жыровецкая на Radzima.org
- Камяніца Жыравецкая на сайце Глобус Беларусі (руск.)