Каміла (герцагіня Корнуальская)
Каміла Размары Маўнтбетэн-Віндзар (англ.: Camilla Rosemary Mountbatten-Windsor); 17 ліпеня 1947, Лондан) — прынцэса Уэльская, другая жонка (з 9 красавіка 2005) Чарльза, прынца Уэльскага, спадчынніка брытанскага прастола.
Каміла Розмары Маўнтбетэн-Віндзар англ.: Camilla Rosemary Mountbatten-Windsor | ||
Каміла Розмары Маўнтбетэн-Віндзар | ||
2014 | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 9 красавіка 2005 год | ||
Папярэднік | Дыяна Спенсер | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | актывіст, арыстакратка, філантроп | |
Член у | ||
Веравызнанне | Царква Англіі | |
Нараджэнне | 17 ліпеня 1947 (73 гады) Лондан, Вялікабрытанія | |
Дынастыя | Віндзорская дынастыя | |
Бацька | Брус Шанд | |
Маці | Rosalind Cubitt[d] | |
Муж | 1. Эндру Паркер-Боўлз 2. Чарльз, прынц Уэльскі | |
Дзеці | Том Паркер-Боўлз і Лора Лопес (народжаная Паркер-Боўлз) | |
Узнагароды | ||
БіяграфіяПравіць
Народжаная Шанд (англ.: Camilla Shand). З дваранскага роду, дачка Бруса Шанда, маці — народжаная К'юбіт. Каміла была ў блізкіх адносінах з прынцам Чарльзам яшчэ напачатку 1970-х, аднак яе кандыдатура як нявесты не задаволіла яго бацькоў. З 1973 па 2005 была вядомая як Каміла Паркер-Боўлз (англ.: Camilla Parker-Bowles, прозвішча па першым мужу Эндру Паркер-Боўлзу, з якім яна развялася ў 1995). Адносіны з Чарльзам пасля яго шлюбу з Дыянай Спенсер у 1980-я гады аднавіліся, што стала адной з прычын крушэння саюза прынца і прынцэсы Уэльскай.
Чарльз і Каміла ажаніліся ў 2005 г., праз 9 і 10 гадоў адпаведна пасля разводу са сваімі першымі сужэнцамі (да таго часу Дыяны не было ў жывых, яна загінула ў 1997 г.; першы муж Камілы Эндру жыве і цяпер). Цырымонія шлюбу Чарльза і Камілы была пазбаўлена пышнасці і размаху. У лютым 2005 іх шлюб быў зарэгістраваны ў муніцыпальным дэпартаменце Віндзара. Каралева пры гэтым не прысутнічала. Момантам замірэння для адносін у каралеўскай сям'і стала царкоўнае блаславенне, атрыманае сужэнцамі ў царкве Св. Георга Віндзорскага замка ад архібіскупа Кентэрберыйскага. Самы доўгі раман у гісторыі брытанскай манархіі атрымаў шчаслівы канец.[1]
Каміла мае ўсе тытулы, якія адпавядаюць тытулам мужа, якія ён атрымаў пры нараджэнні (герцагіня Корнуальская англ.: Duchess of Cornwall — у Англіі і Ротсейская англ.: Duchess of Rothesay — у Шатландыі, і інш.).
У герцагіні Корнуальскай двое дзяцей ад першага шлюбу з Эндру Паркер-Боўлзам — Том Паркер-Боўлз (нар. 1974) і Лора Лопес (народжаная Паркер-Боўлз) (нар. 1978). У Камілы пяцёра ўнукаў: Лола (нар. 2007) і Фрэдзі (28 лютага 2010) - дзеці Тома; Эліза (16 студзеня 2008), блізняты Гус і Луіс (30 снежня 2009) - дзеці Лоры.
УзнагародыПравіць
- Дама Каралеўскага сямейнага ордэна каралевы Елізаветы II 30 кастрычніка 2007:
- Дама Вялікага крыжа Каралеўскага Віктарыянскага ордэна (GCVO, 9 красавіка 2012)[2]
- Кампаньён ордэна Зоркі Меланезіі (CSM, 3 лістапада 2012)[3]
- Памятны медаль да 100-годдзя Саскачэван 2005
- Медаль Дыяментавага юбілею каралевы Елізаветы II 2012
Зноскі
- ↑ Ал. А. Громыко. Великобритания эпохи реформ. — М., 2007.
- ↑ Queen's Printer (9 April 2012). The Duchess of Cornwall appointed to the Royal Victorian Order. Прэс-рэліз. Праверана 9 April 2012.
- ↑ Diamond Jubilee: Charles and Camilla on Papua New Guinea tour , BBC (3 November 2012).