Камі́сія па вывучэ́нні Захо́дняй Белару́сі існавала ў 1926—1936 гадах. Утворана пры прэзідыуме Інстытута беларускай культуры, з 1929 — пры прэзідыуме Беларускай АН у Менску. Неаднаразова мяняла назву і статус, некаторы час была аддзелам ЦК КП(б)Б. У 1936 годзе пераўтворана ў Секцыю па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Інстытуце гісторыі АН БССР. Даследавала гісторыю рэвалюцыйнага руху, сацыяльнае жыццё насельніцтва Заходняй Беларусі, яе эканоміку, культуру, прыроду. З 1933 года кола даследаванняў звузілася, вывучаліся выключна праблемы палітычнага і эканамічнага жыцця Заходняй Беларусі і Польшчы.

Камісію ўзначальвалі: М. С. Арэхва (1931—1932), П. В. Мятла (1932—1933), Я. С. Бабровіч (1933), Л. М. Янкоўская (1934—1936), М. Л. Рубінштэйн (1936).

Выдавала Інфармацыйны бюлетэнь (1931—1936).

Асноўныя выданні правіць

 
П. Гарбацэвіч «Полёнізацыя Заходняй Беларусі». 1932

Літаратура правіць