Камітэт абароны журналістаў

Камітэ́т абаро́ны журналі́стаў (КАЖ, англ.: Committee to Protect Journalists, CPJ) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая займаецца зборам інфармацыі пра рэпрэсіі і забойствы журналістаў па ўсім свеце. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Нью-Ёрку[2].

Камітэт абароны журналістаў
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Нью-Ёрк, ЗША
Тып арганізацыі Некамерцыйная арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1981
Абарот
  • 10,2 млн $ (2020)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 41 чал. (2020)[1]
Член у
Узнагароды
cpj.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1981 годзе група амерыканскіх карэспандэнтаў за мяжой заснавала КАЖ у адказ на пагрозы з боку аўтарытарных урадаў.

Дзейнасць правіць

КАЖ ладзіць рашучыя публічныя пратэсты і выкарыстоўвае дыпламатычныя каналы для дасягнення эфекту. КАЖ друкуе артыкулы, прэс-рэлізы, адмысловыя справаздачы, двойчы ў год выдае часопіс «Dangerous Assignments»[3] (бел.: «Небяспечныя камандзіроўкі»), а таксама штогадовыя агляды па свабодзе прэсы ў свеце пад назвай «Attacks on the Press»[4] (бел.: «Атакі на прэсу»).

Штогод КАЖ узнагороджвае прэміяй International Press Freedom Awards журналістаў і праваабаронцаў, якія перажылі збіванні, пагрозы, застрашэнні і зняволенне за сваю працу.

Пачынаючы з 1992 года, КАЖ таксама штогадова складае спіс журналістаў, якія загінулі пры выкананні сваіх абавязкаў. З часу стварэння спісаў налічана 845 забітых журналістаў[5].

Камітэт абароны журналістаў — адзін з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі па абароне свабоды слова (IFEX), глабальнай сеткі больш чым 90 грамадскіх арганізацый, якія займаюцца адсочваннем парушэнняў у галіне свабоды выказванняў па ўсім свеце і займаюцца абаронай журналістаў, пісьменнікаў і іншых пераследаваных за спробу рэалізацыі свайго права на свабоду выказванняў.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б https://cpj.org/wp-content/uploads/2020/09/CPJ.2020.Annual.Report.pdf Праверана 22 жніўня 2021.
  2. «Write to CPJ» (англ.). Камітэт абароны журналістаў. Праверана 26 ліпеня 2010.
  3. http://cpj.org/Briefings/2005/DA_spring05/DA_spring_05.pdf
  4. http://cpj.org/attacks04/pages/attacks04index.html Архівавана 5 верасня 2009.
  5. 845 Journalists Killed since 1992 (англ.). Камітэт абароны журналістаў. Праверана 2 студзеня 2011.

Спасылкі правіць