Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

рэпрэсіўны орган улады у адносінах да правоў і свабод грамадзян РБ

Камітэ́т дзяржа́ўнай бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь (КДБ) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў кіраванне ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы. Утвораны 23 кастрычніка 1991 года на аснове КДБ БССР.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Выява лагатыпа
Краіна
Створана 23 кастрычніка 1991
Юрысдыкцыя Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра
Папярэднік Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР
Кіраўніцтва
Кіраўнік Вадзім Юр'евіч Зайцаў і Іван Станіслававіч Тэртэль
Сайт kgb.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

З абвяшчэннем суверэнітэту Беларусі Вярхоўны Савет Беларускай ССР XII склікання прыняў 25 жніўня 1991 года закон «Аб некаторых зменах у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР», якім ператварыў саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР у рэспубліканскі КДБ. У кастрычніку 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XII склікання прыняў закон «Аб змяненні ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь», якім падпарадкаваў КДБ Вярхоўнаму Савету[1]. Былі перагледжаны функцыянальныя напрамкі яго дзейнасці, скасавана служба палітычнага вышуку. Прайшлі карэнная рэарганізацыя і ўмацаванне інфармацыйна-аналітычнай службы. Было створана новае для органаў дзяржаўнай бяспекі падраздзяленне грамадскіх сувязей. У кадравым забеспячэнні стаўка рабілася на прафесіяналаў, была асуджана практыка, калі на службу ў органы дзяржбяспекі накіроўваліся партыйныя і камсамольскія работнікі[2].

Міжнародныя санкцыі правіць

Пасля выбараў і пратэстаў 2020 года кіраўніцтва КДБ трапіла пад міжнародныя санкцыі. Так, Еўрапейскі саюз 2 кастрычніка 2020 года ўключыў у свой санкцыйны спіс былога старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка, яго першага намесніка Сяргея Церабава, а таксама намеснікаў — Дзмітрыя Равуцкага, Алега Чарнышова і былога намесніка — Уладзіміра Калача[3][4], а 6 лістапада — і новага старшыню Івана Тэртэля[5][6]. Супраць гэтых асоб таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[7], Канада[8] і Швейцарыя[9]. Акрамя таго, 21 чэрвеня 2021 года Тэртэль і само КДБ былі ўключаныя ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[10].

У 2022 годзе КДБ быў уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза, Швейцарыі і Японіі[11].

Асноўныя задачы КДБ Рэспублікі Беларусь правіць

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012, Артыкул 2.

  • Абарона незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваеннай, навукова-тэхналагічнай, інфармацыйнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай і экалагічнай сферах;
  • Ацэнка бягучага стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, прагназаванне яго развіцця, а таксама распрацоўка і ажыццяўленне комплексу мер па папярэджанні і выяўленні пагроз нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, унясенне ў адпаведнасці з заканадаўствам прапаноў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  • Інфармаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і па яго даручэнню адпаведных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па пытаннях стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  • Распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў па аказанні садзейнічання дзяржаўным органам і іншым арганізацыям у ажыццяўленні мер у галіне палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця і навукова-тэхнічнага прагрэсу Рэспублікі Беларусь;
  • Арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі контрразведвальнай дзейнасці і знешняй разведкі;
  • Папярэджанне, выяўленне і спыненне тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці, арганізаванай злачыннасці і карупцыі, незаконнай міграцыі, незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, зброі, боепрыпасаў, ядзерных матэрыялаў і іх кампанентаў, а таксама іншых аб’ектаў экспартнага кантролю, іншых злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі аднесены да вядзення органаў дзяржаўнай бяспекі;
  • Ажыццяўленне прадугледжаных заканадаўствам паўнамоцтваў у сферы дзяржаўных сакрэтаў;
  • Забеспячэнне дзяржаўных органаў і іншых арганізацый урадавай і аператыўнай сувяззю, арганізацыя і забеспячэнне ў межах сваёй кампетэнцыі крыптаграфічнай і інжынерна-тэхнічнай бяспекі шыфраванай і іншых відаў спецыяльнай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь і арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі, і ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за гэтай дзейнасцю.

Асноўныя напрамкі дзейнасці правіць

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012, Раздзел 3.

Кантроль за дзейнасцю органаў дзяржаўнай бяспекі правіць

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012, Раздзел 12.

  • Кантроль за дзейнасцю органаў дзяржаўнай бяспекі ажыццяўляецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
  • Нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем органамі дзяржаўнай бяспекі заканадаўства ажыццяўляюць Генеральны пракурор і падпарадкаваныя яму пракуроры ў межах сваёй кампетэнцыі.

Будынак правіць

 
Будынак КДБ

Будынак па пр. Незалежнасці, 17 (вул. Камсамольская, 30), у якім размяшчаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі, трох- і чатырохпавярховы з цокальным паверхам, складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтральная частка з уваходам вылучана рызалітам з масіўным чатырохкалонным порцікам карынфскага ордара, завершаным трохвугольным франтонам. Крыло з боку праспекта прымыкае да суседняга будынка. У месцы злучэння двух аб’ёмаў — праезная брама, фланкіраваная калонамі карынфскага ордара, якія падтрымліваюць паўкруглы раскрапаваны франтон. Другое крыло, арыентаванае бакавым фасадам па вул. Камсамольскай, у вуглавой частцы ўвянчана васьмігранным трох’ярусным бельведэрам, так званай «вежай Цанавы». Фасадныя плоскасці апрацаваны пілястрамі, завершаны масіўным карнізам і глухім парапетам. Прамавугольныя аконныя праёмы на трэцім паверсе маюць абрамленні з сандрыкамі[12].

Старшыні правіць

Старшыні ЧК БССР правіць

Старшыні ДПУ БССР правіць

Наркамы НКУС і Міністры МДБ БССР правіць

Старшыні КДБ БССР правіць

Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь правіць

Зноскі

  1. Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1991. — № 32. — С. 15, 16.
  2. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (галоўны рэдактар) [і інш.]. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг. / [Н. Васілеўская і інш.; рэдактар тома У. Навіцкі]. — Мінск: Современная школа: Экоперспектива, 2011. — 727 с.: іл., партр. — С. 593. — ISBN 978-985-469-337-8.
  3. Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.) (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
  4. 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  5. Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (руск.). naviny.by (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  6. EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex  (англ.). Праверана 24 ліпеня 2021.
  7. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021). Праверана 19 верасня 2021.
  8. Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады (15 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
  9. Searching for subjects of sanctions
  10. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.
  11. Комітет державної безпеки Республіки Білорусь
  12. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Літаратура правіць

  • Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — 104 с.
  • Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1

Спасылкі правіць