Кан’юнктура

(Пасля перасылкі з Кан'юнктура)

Кан’юнктура[1] (лац.: conjunctura, ад лац.: conjungo — звязваю, складаю) — парадыгма, якая адлюстроўвае збег абставін, мноства падзей, надыходзячых у якой-небудзь вобласці чалавечай дзейнасці (на якой-небудзь тэрыторыі) і характарызуюць яе ў пэўны перыяд часу; збег абставін, абстаноўка, якая склалася, становішча, якое стварылася, комплекс умоў, які сфармаваўся, сітуацыя, якая стварылася ў гэтай галіне ў дадзены перыяд часу.

Кан’юктуру характарызуюць:

  • адносіны паміж попытам і прапановай
  • узровень цэн
  • таварныя запасы
  • партфель заказаў

і іншыя эканамічныя паказчыкі.

Тэрмін універсальны і знаходзіць прымяненне ў многіх галінах, часцей за ўсё сустракаецца ў эканоміцы, фінансах, палітыцы, сацыялогіі, філасофіі, псіхалогіі, культуралогіі.

  1. Сукупнасць умоў, якія ўплываюць на што-небудзь, абстаноўка, сітуацыя. Палітычная кан’юнктура.
  2. Сукупнасць умоў, якія вызначаюць становішча таварнай гаспадаркі (эканамічнае). Гаспадарчая кан’юнктура.

Спрыяльная кан’юнктура рынку азначае стабільны рост колькасці і аб’ёмаў гешэфтаў пры адпаведным росце цэн.

Вялая кан’юнктура азначае малую колькасць ці адсутнасць гешэфтаў пры тэндэнцыі да падзення цэн.

Устойлівая кан’юнктура азначае раўнавагу прапановы і попыту пры стабільнасці цэн.

Няпэўная кан’юнктура — гэта адсутнасць попыту і прапановы ў сувязі з чаканнем пераломам цэн на рынку[2].

Эканамічная кан’юнктура правіць

Эканамічная кан’юнктура — гэта стан макраэканамічнага працэсу ўзнаўлення (вызначанае узроўнем, тэмпамі і прапорцыямі яго развіцця), які выяўляецца ва ўмовах рэалізацыі прадукцыі[3]

Па аб’ектах вывучэння вылучаюць агульную гаспадарчую кан’юнктуру і таварную кан’юнктуру (кан’юнктуру таварных рынкаў).


Кан’юнктураўтвараючыя фактары — гэта фактары, якія аказваюць уплыў на складнікі эканамічнай кан’юнктуры, гэта значыць на элементы ўзнаўленчага працэсу. Працэс узнаўлення праходзіць чатыры стадыі: вытворчасць (тавараў і паслуг), размеркаванне (даходаў паміж удзельнікамі вытворчага працэсу — уласнікамі фактараў вытворчасці), абмен, або рэалізацыя (прамежкавай і канчатковай прадукцыі) і спажыванне (канчатковых выгод). Для этапе вытворчасці важныя такія фактары, як праца, капітал, зямля, а таксама навукова-тэхнічны прагрэс. На стадыі размеркавання мае значэнне дабаўленая вартасць працы і капіталу, а таксама пераразмеркаванне даходаў: выдаткі і зберажэнні (падаткі, пазыкі, страхавыя ўзносы). Абмен залежыць ад грашова-крэдытнай сістэмы, а таксама запасаў, коштаў, якасці тавараў і паслуг. Спажыванне вызначаецца такімі фактарамі, як колькасць насельніцтва і прыбытак на душу насельніцтва, і падзяляецца на асабістае, грамадскае, укладанні ў асноўны капітал, чысты экспарт.

Палітычная кан’юнктура правіць

У палітыцы кан’юнктура — гэта прыстасаванне да існуючага палітычнага рэжыму. Любая дзяржава так ці інакш аказвае ўздзеянне на даследчыкаў грамадскага жыцця, таму што яно перш за ўсё абараняе свае інтарэсы, і калі лічыць, што яго інтарэсам пагражае тая ці іншая навуковая пазіцыя вучонага, то яно можа яе проста-проста забараніць[4]

Тыпы кан’юнктур у эканоміцы правіць

Зноскі

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 275.
  2. Korotayev, Andrey V., & Tsirel, Sergey V.(2010). A Spectral Analysis of World GDP Dynamics: Kondratiev Waves, Kuznets Swings, Juglar and Kitchin Cycles in Global Economic Development, and the 2008—2009 Economic Crisis. Structure and Dynamics. Vol.4. #1. P.3-57.
  3. Клинов В. Г. Экономическая конъюнктура. Факторы и механизмы формирования. М.: Экономика, 2005. С. 19.
  4. Гобозов И. А  (руск.)История и мораль. // Философия и общество  (руск.). — № 1. — 2010. — С. 5-20