Канадскі музей авіяцыі і космасу (Атава)

авiяцыйны музей у Атаве, Канада

Канадскі музей авіяцыі і космасу, англ.: Canada Aviation and Space Museum, фр.: Musée de l'aviation et de l'Espace du Canada — музей у г. Атава. Размешчаны на тэрыторыі навучальнага аэрапорта Рокліф на ўсход ад фешэнебельнага раёна Рокліф-парк[2].

Канадскі музей авіяцыі і космасу
Выява лагатыпа
Лагатып

Від на музей з паветра. Прамавугольны будынак злева — новы корпус, адкрыты 14 красавіка 2005 г.
Заснаваны 1964
Адкрыты 1964
Месцазнаходжанне
Адрас 11 Aviation Pkwy, Ottawa, ON K1K 2X5[1]
ingeniumcanada.org/… (англ.)
ingeniumcanada.org/… (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей быў створаны ў 1964 г. на базе ВПС Канады Рокліф пад назвай «Нацыянальная калекцыя паветраплавання» (National Aeronautical Collection). У яго аснову былі пакладзены 3 зборы, якія існавалі да таго часу: Нацыянальны музей авіяцыі на базе ВПС Аплендс, прысвечаны ранняй гісторыі паветраплавання; калекцыя Канадскага ваеннага музея, дзе былі прадстаўлены ваенныя самалёты, у тым ліку трафейныя; і Музей Каралеўскіх канадскіх ВПС, які ўключаў сучасныя ўзоры.

З мая 2010 г. музей атрымаў сваю сучасную назву[3].

Музей часта арганізуе авіяшоу ў супрацоўніцтве з музеем Вінтажныя крылы Канады, размешчаным за ракой, у г. Гаціно.

Панарама музея авіяцыі і космасу

Галерэя выяў правіць

Зноскі

  1. https://ingeniumcanada.org/aviation/visit
  2. The Canadian Encyclopedia Архівавана 8 ліпеня 2009.
  3. Canadian Press (April 2010). "Aviation museum name change could cause confusion". CBC News. Архівавана з арыгінала 6 лістапада 2012. Праверана 5 мая 2010.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць