Канве́лішкі[1] (трансліт.: Kanvieliški, руск.: Конвелишки) — аграгарадок у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Канвелішскага сельсавета. Насельніцтва 425 чал. (2014). Знаходзяцца за 21 км на паўночны ўсход ад Воранава, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Беняконі.

Аграгарадок
Канвелішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
425 чалавек (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Аўтамабільны код
4
Канвелішкі на карце Беларусі ±
Канвелішкі (Беларусь)
Канвелішкі
Канвелішкі (Гродзенская вобласць)
Канвелішкі

Назва правіць

У балцка-літоўскім іменніку вядомыя асновы Kan-, Vel-, з якіх двухасноўнае імя Kanvelas. Аснова Vel- на першай пазіцыі ў імені Velbutas, ад якога Вельбутова.

Гісторыя правіць

Упершыню згадваюцца ў другой пал. XVII ст. як маёнтак Калвелішкі, уладанне Пражмоўскіх. Мясцовасць уваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Маёнтак уключаў двор, вёску Калвелішкі і мястэчка Смолінск (пазней Канвалішкі, назва захавалася да XX ст.).

Цягам XVIII ст. Канвелішкі знаходзіліся ва ўладанні Храптовічаў. У 1786 мясцовасць перайшла да Францішка і Мікалая Янкоўскіх. У канцы XVIII ст. каля двара збудавалі капліцу.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Канвелішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дзевяніскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1808 Янкоўскія збудавалі ў мястэчку драўляны касцёл Св. Мікалая. Каля 1850 Канвелішкі сталі ўласнасцю Умястоўскіх. У 1880-я ў мястэчку дзейнічаў яўрэйскі малітоўны дом, працавалі 4 крамы, карчма і бровар.

 
План цэнтра мястэчка ў 1938 годзе

У 1920 Канвелішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзевянішкаўскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1921 у мястэчку было 39 двароў, у вёсцы — 25 двароў.

У 1939 Канвелішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Воранаўскага раёна. У паваенны час мястэчка і вёска злучыліся. Станам на 1971 у Канвелішках было 55 двароў, на 1997 — 145 двароў.

Насельніцтва правіць

Інфраструктура правіць

У Канвелішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка правіць

Дапаможны цэх вырабу абутку.

Славутасці правіць

 
Помнік на могілках

Страчаная спадчына правіць

 
Касцёл Св. Мікалая
  • Касцёл Св. Мікалая (1808)

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Валерый Шаблюк. Канвелішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 83.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць