Канвергентная эвалюцыя

Падабенства тылацына з ваўкамі

Канвергентная эвалюцыя (ад лац.: con — разам і vergere — збліжацца) — эвалюцыйны працэс, пры якім узнікае падабенства паміж арганізмамі розных сістэматычных груп, якія пражываюць у падобных умовах, гэта значыць адносяцца да адной экалагічнай гільдыі.

ПрычыныПравіць

Асноўнай прычынай канвергентнай эвалюцыі лічыцца падабенства экалагічных ніш тых ці іншых арганізмаў.

Напрыклад, вядомым выпадкам канвергентнай эвалюцыі з'яўляецца фарміраванне падобных формаў цела ў драпежных акул, іхтыязаўраў (даныя - паводле выкапнёвых рэштак) і дэльфінаў. Экалагічная ніша буйнога рухомага воднага драпежніка — аднолькавая для ўсіх трох груп і вылучае падобныя патрабаванні да формы цела жывёлы. Пры гэтым, аднак, шмат асноўных характарыстык класаў, да якіх належаць тры пералічаныя групы, захоўваюцца ў дадзеных груп. Аднак, у іхтыязаўраў і дэльфінаў пояс задніх канечнасцяў рэдукаваны.

Акула — рыба Іхтыязаўр — рэптылія Кітападобныя (дэльфіны) — водныя млекакормячыя
     

Яшчэ адным прыкладам канвергентнага падабенства з'яўляецца фарміраванне жорсткага цяжкага шкілета з ахоўнай функцыяй ў розных групах сядзячых жывёл. Такія шкілеты характэрныя для губак (Porifera), кнідарый (Cnidaria), каралаў (Anthozoa) і абалоннікаў (Urochordata).

Часам тэрмін «канвергентная эвалюцыя» ужываецца і да культурнай эвалюцыі, і азначае эвалюцыю, пры якой падобныя культурныя прыкметы развіліся ў падобных прыродных умовах рознымі народамі з рознымі спадчыннымі культурамі.

Глядзіце. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць