Кандрат Іванавіч Грум-Гржымайла
Кандрат Іванавіч Грум-Гржымайла (1794, Магілёў — 1874, Санкт-Пецярбург) — расійскі хірург і курортолаг.
Кандрат Іванавіч Грум-Гржымайла | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня (2 кастрычніка) 1794 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 (26) верасня 1874 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, хірург, папулярызатар навукі |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1815 годзе Магілёўскую гімназію, у 1821 годзе медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Доктар медыцыны (1823). У 1821—1831 гадах служыў хірургам пры штабе 1-й арміі ў Магілёве. З 1831 года жыў і працаваў у Пецярбургу. У 1833—1868 гадах выдаваў газету «Друг здравия».
Навуковая дзейнасць
правіцьУ 1823 годзе правёў першую ў Расійскай імперыі аперацыю высокага сячэння мачавога пузыра, выкарыстаў арыгінальныя методыкі хірургічнага лячэння пахавай грыжы[1].
Папулярызатар медыцынскіх ведаў. Першае навуковае даследаванне апублікаваў у 1829 годзе, якое сярод іншага змяшчала кароткі гісторыка-эканамічны нарыс Магілёва. Аўтар шэрагу кніг па медыцыне, у т. л. 3-томнай працы «Руководство к воспитанию, образованию и сохранению здоровья детей» (1843−1845), а таксама першай расійскай працы па рэкрэацыйнай геаграфіі Расійскай імперыі (1865), якая змяшчала і даведкі пра вядомыя замежныя курорты. Даследаваў магчымасці выкарыстання рэкрэацыйных рэсурсаў Расійскай імперыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Хамякоў У. Г. Грум-Гржымайла Кандрат Іванавіч. Да 220 годдзя з дня нараджэння нараджэння // Магілёўскі мерыдыян. — 2013. — № 3-4 (22-23). — Т. 13. — Вып. 3-4. — С. 139.