Кандрат Лейка
Кандрат Лейка (5 (17) верасня 1860, в. Збочна на Слонімшчыне — 6 верасня 1921, г. Здалбунаў, цяпер Ровенская вобласць, Украіна) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург і педагог.
Кандрат Лейка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 верасня 1860 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1921 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Азярніцкім вучылішчы, Свіслацкай настаўніцкай семінарыі за казённы кошт. З 1879 года па накіраванні працаваў настаўнікам у Косаве. У лютым 1918 года Кандрата Лейку паралізавала, яго перавезлі ў г. Здалбунаў (на Валыні) да брата, дзе ён памёр і пахаваны.
Творчасць
правіцьПачаў пісаць вершы для дзяцей па-беларуску на пачатку 1880-х гадоў. Захаваліся вершы датаваныя 1883 годам («Сарока», «Песня ластаўкі», «Бусел»). Творы К. Лейкі друкавала «Наша ніва», «Наша думка» і «Беларускі календар» у 1911—1921 гадах. У 1912 годзе ў Вільні К. Лейка выдаў асобным выданнем п'есу «Снатворны мак» — першую п'есу для беларускага лялечнага тэатра.
У 2015 годзе у выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў зборнік К. Лейкі «Пан Трудоўскі», яго ўкладальнік — Сяргей Чыгрын, шмат гадоў збіраў творы аўтара па архівах і бібліятэках, ён жа напісаў да зборніка прадмову і склаў каментарыі.[1]
Зноскі
- ↑ Баль Б. Праз 100 гадоў…
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Баль Б. Праз 100 гадоў выйшла першая кніга аўтара «Нашай нівы» Архівавана 24 красавіка 2017. // Беларускае Радыё «Рацыя» — racyja.com, 02 сакавіка 2015
- Календарыюм // «Czasopis». № 9, 2005.
Спасылкі
правіць- Лейка Кандрат Тодаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Кандрат Лейка ў Вікікрыніцах | |
Кандрат Лейка на Вікісховішчы |