Кандрат Фёдаравіч Рылееў
Кандрат Фёдаравіч Рылееў (29 верасня 1795, сяло Батава — 25 ліпеня 1826) — рускі паэт, дзекабрыст.
Кандрат Фёдаравіч Рылееў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 (29) верасня 1795 ці 18 верасня 1795[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 (25) ліпеня 1826 (30 гадоў) ці 13 ліпеня 1826[1] (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў 1-ы кадэцкі корпус у Пецярбургу ў 1814 годзе. Удзельнік замежных паходаў расійскай арміі 1814-15 гадоў. З 1818 года ў адстаўцы. З 1821 года ў Пецярбургу, засядацель крымінальнай палаты, з 1824 года ў канцылярыі «Расійска-амерыканскай гандлёвай кампаніі». У 1823-25 гадах з А.Бястужавым выдаваў альманах «Полярная звезда». З 1823 года член Паўночнага таварыства дзекабрыстаў, адзін з кіраўнікоў паўстання 14 снежня 1825 года на Сенацкай плошчы. Павешаны ў Петрапаўлаўскай крэпасці.
Творчасць
правіцьДрукаваўся з 1820 года. Стварыў узоры грамадзянска-палітычнай лірыкі («Грамадзянін», «Бястужаву»). У гістарычных думах «Іван Сусанін», «Смерць Ермака» свабодалюбівыя патрыятычныя ідэі. Аўтар агітацыйных супрацьурадавых песень (разам з Бястужавым), любоўнай лірыкі, паэм «Налівайка» (не завершана), «Вайнароўскі» (1825). У 1815 годзе служыў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў мястэчку Сталовічы (сёння Баранавіцкі раён) — тут адбываліся яго сяброўскія сустрэчы з Т.Занам і ў Нясвіжы. Матэрыялы пра яго захоўваюцца ў Валеўскім народным краязнаўчым музеі.
Беларускія пераклады
правіцьНа беларускую мову думу «Смерць Ермака» пераклаў У. Дзюба, думу «Рагнеда» — Г. Кажамякін.
Зноскі
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).