Канстанцыя Кастыльская (каралева Францыі)

каралева Францыі
(Пасля перасылкі з Канстанцыя Кастыльская)

Канстанцыя (Канстанс) Кастыльская (каля 1140 — 4 кастрычніка 1160, Парыж) — інфанта Кастыльская і каралева Францыі, дачка Альфонса VII, караля Кастыліі і Леона, і Берэнгелы, дочкі Рамона Берэнгера III, графа Барселоны.

Канстанцыя Кастыльская
фр.: Constance de Castille, ісп.: Constanza de Castilla
Constance Castile odLouise7.jpg
сцяг
11-ы каралева Францыі
студзень/ліпень 1154 — 4 кастрычніка 1160
Папярэднік Элеанора Аквітанская
Пераемнік Адэль Шампанская
 
Дзейнасць валадарная каралева
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 1136
Смерць 4 кастрычніка 1160
Пахаванне
Дынастыя Бургундская дынастыя[d]
Бацька Альфонса VII
Маці Берэнгела Барселонская[d]
Муж Людовік VII Малады
Дзеці Маргарыта Французская[d] і Эліс Вексенская[d]

БіяграфіяПравіць

 
Надмагільная пліта Канстанцыі Кастыльскай у базіліцы абацтвы Сен-Дэні.

Пасля разводу караля Францыі Людовіка VII з Аліенорай Аквітанскай у 1152 годзе (афіцыйнай прычынай разводу было блізкае сваяцтва), кароль ужо ў 1154 годзе абраў у якасці новай жонкі Канстанцыю. Пры гэтым ён знаходзіўся з Канстанцыяй у бліжэйшых роднасных адносінах, чым з Аліенорай, але Папа Рымскі Анастасій IV даў дазвол.

За час шлюбу Канстанцыя нарадзіла мужу дзвюх дочак і памерла ад родаў пры нараджэнні другой дачкі. Пахавана яна была ў абацтве Сен-Дэні. Кароль Людовік VII, які меў вялікую патрэбу ў сыне, ужо праз 5 месяцаў пасля яе смерці жаніўся ў трэці раз.

Шлюб і дзеціПравіць

Муж: з студзеня/ліпеня 1154 (Арлеан) Людовік VII Малады (1120 — 18 верасня 1180), кароль Францыі з 1137

Зноскі

  1. Была заручана ў 1169 годзе з Рычардам I Ільвінае Сэрца.

СпасылкіПравіць