Канстанцін Іванавіч Баландзін
Канстанцін Іванавіч Баландзін (20 сакавіка 1946, в. Крошын, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 5 чэрвеня 2023[1]) — прафесар кафедры гісторыі беларускай дзяржаўнасці Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[2], кандыдат гістарычных навук (1978), дацэнт (1983).
Канстанцін Іванавіч Баландзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 чэрвеня 2023 (77 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1978) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Анатоль Яфімавіч Жураў |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 сакавіка 1946 года ў вёсцы Крошын Баранавіцкага раёна ў сям’і рабочых. Скончыў школу № 53 у Баранавічах (1963)[3], гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Гісторыя» ў 1969 годзе[4].
Працаваў настаўнікам гісторыі ў СШ № 116 г. Мінска (1970—1971), інструктарам і другім сакратаром Фрунзенскага раённага камітэта ЛКСМБ горада Мінска (1971—1973)[4].
У 1976 годзе скончыў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута і ў наступным годзе пад кіраўніцтвам прафесара А. Я. Журава абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дзейнасць камсамола Беларусі па павышэнні культурнага ўзроўню рабочай моладзі (1959—1965 гг.)», пасля чаго атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук (1978).
У 1976 годзе пачаў працаваць на кафедры «Гісторыя, сусветная і айчынная культура» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі ў БПІ, у 1981—1983 гадах — намеснік сакратара парткама па ідэалагічнай рабоце, з 1983 года — дацэнт, у 1993—2009 гадах узначальваў кафедру. Адзін з ініцыятараў адраджэння студэнцкіх атрадаў у БНТУ[5].
Адначасова ў 2000—2002 гадах — прарэктар па навучальнай рабоце, у 2002—2010 гадах — прарэктар па навучальнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце БНТУ, з 2010 года — намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій[4].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі, беларускай культуры, культуралогія, методыка выкладання, праблемы моладзі. Аўтар больш за 110 навуковых і навучальна-метадычных публікацый, у тым ліку з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[3], УМА: «Культуралогія» (2004, 2010), «Гісторыя БНТУ» (2010), «Гісторыя культуры Беларусі» (2014), «Гісторыя Беларусі» (2015) і іншых[4], «Уроженцы Беларуси — лауреаты Нобелевской, Демидовской, Ленинской и Государственной премий СССР» (2017).
Станоўчыя водгукі атрымала кніга «Гісторыя культуры Беларусі», у якой прасочваецца сістэмная рэканструкцыя гісторыі культуры Беларусі са старажытных часоў да найноўшага часу. Сярод дзевяці раздзелаў першыя пяць ахопліваюць дасавецкі перыяд, наступныя тры — час з 1917 па 1985 года, апошні — перабудову і постсавецкі час[4].
Манаграфія «Беларусь і космас» (2016) прысвечана беларускім даследчыкам космасу, пачынаючы ад Казіміра Семяновіча і заканчваючы сучаснымі дасягненнямі беларускіх вучоных і касманаўтаў[3].
Узнагароды і званні
правіць- ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (28 чэрвеня 2021)[2];
- медаль Францыска Скарыны (21 лютага 2011)[6];
- нагрудныя знакі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996), «За актыўную работу ў камсамоле», «За актыўную работу ў ССА»;
- юбілейныя медалі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2005), «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» (2008), «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009)[4].
Зноскі
правіць- ↑ На 78-м году ушел из жизни Константин Иванович Баландин (руск.). Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (6 чэрвеня 2023).
- ↑ а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» Архівавана 9 ліпеня 2021. // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)
- ↑ а б в Канстанцін Баландзін: «Усё і ўсе маюць сваю гісторыю» Архівавана 9 ліпеня 2021.. // Настаўніцкая газета, 6 кастрычніка 2018. (бел.)
- ↑ а б в г д е 20 сакавіка 2016 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Баландзіна (1946), вучонага-гісторыка, культуролага, выдатніка адукацыі Беларусі (1996). // Краязнаўства Берасцейшчыны, 13 мая 2016. (бел.)
- ↑ В Полоцком районе и Новополоцке прошел слет студенческих отрядов Беларуси и России. // СБ. Беларусь сегодня, 27 сентября 2018. (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 2011 г. № 58 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». // Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011. (бел.)
Літаратура
правіць- Баландзін Канстанцін Іванавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — С. 415. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Баландзін Канстанцін Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 327. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Баландин Константин Иванович // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биоблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 21.
- Баландин Константин Иванович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии: справочник. — Минск, 2000. — С. 36.
- Гісторык, педагог, вучоны : (да 70-гадовага юбілею Канстанціна Іванавіча Баландзіна) / Міхаіл Стралец // Беларускі гістарычны часопіс. 2016, № 4. — С. 38—41.
Спасылкі
правіць- Канстанцін Іванавіч Баландзін у базе дадзеных «Вучоныя Беларусі» (бел.)
- Біяграфія Архівавана 9 ліпеня 2021. на сайце Баранавіцкай раённай бібліятэкі (бел.)