Канстанцін Іванавіч Бахановіч
Канстанцін Іванавіч Бахановіч (22 чэрвеня 1931, в. Баравуха, Барысаўскі раён, Менская акруга — 27 снежня 2007) — беларускі ўрач-гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1976)[2].
Канстанцін Іванавіч Бахановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 2007[1] (76 гадоў) |
Род дзейнасці | урач, гігіеніст, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 22 чэрвеня 1931 года ў в. Баравуха Барысаўскага раёна Мінскай акругі.
У 1957 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут[2].
Урач Магілёўскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі, начальнік штаба медыцынскай службы грамадзянскай абароны Магілёўскага гарадскога аддзела аховы здароўя (1957—1960), галоўны ўрач Магілёўскай гарадской санэпідстанцыі (1960—1962), галоўны ўрач паліклінікі № 2 г. Магілёва (1962), загадчык Магілёўскага гарздададдзела (1962—1970), галоўны ўрач Магілёўскай абласной бальніцы (1970—1997), загадчык аддзялення (з 1997)[2].
Памёр 27 снежня 2007 года.
Ушанаванне памяці
правіцьУ 2011 годзе ў гонар К. І. Бахановіча была ўсталявана мемарыяльная дошка на адміністрацыйным будынку Магілёўскай абласной бальніцы, заснавальнікам і першым галоўным урачом якой ён быў на працягу 27 гадоў[3].
Зноскі
- ↑ https://bis.nlb.by/by/documents/173330
- ↑ а б в Баханович, Константин Иванович (врач; род. 1931) (руск.)
- ↑ Открытие мемориальной доски в честь К. Бахановича(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2020. Праверана 9 верасня 2023.
Літаратура
правіць- Юбилейная конференция научного общества врачей Могилевщины : тезисы докладов : [в 2 ч.] / [редколлегия: М. А. Качанов (ответственный редактор) и др.]. — Горки, 1989—1990. — 2 ч. (Форма имени: Баханович К. И.)
- Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002.