Канстанцін Іванавіч Скуратовіч

Канстанцін Іванавіч Скуратовіч (1952 — 2023) — беларускі журналіст, кандыдат філасофскіх навук.

Канстанцін Іванавіч Скуратовіч
Дата смерці 2023

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1952 годзе. Вучыўся ў Мінскім сувораўскім вучылішчы і ў БДУ.

Як журналіст спецыялізаваўся ў сферы сацыяльнай палітыкі і сельскай гаспадаркі. Быў звязаны з 1994 года з газетай «Беларусы і рынак», загадчык аддзела сацыяльнай палітыкі. У 1996 годзе атрымаў прэмію Беларускага фонду Сораса як найлепшы эканамічны аглядальнік, а праз тры гады — прэмію Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Сааўтар кнігі, прысвечанай беларусам, якія бралі ўдзел у «Зімняй вайне» ў 1939—1940 гадах, «Востраў Суомі. Ажыццёўленая ўтопія» (з гісторыкам Аляксандрам Куляевым).

Памёр ў 2023 годзе.