Канстанцін Іосіфавіч Паплаўскі

харавы дырыжор, кампазітар, педагог

Канстанцін Іосіфавіч Паплаўскі (7 (20) чэрвеня 1912, в. Сівіца, Валожынскі раён — 11 лістапада 1984, Мінск) — беларускі хормайстар, адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага народнага хору БССР, збіральнік і знаўца беларускай народнай песні, аўтар многіх вакальных і інструментальных твораў, непараўнаны майстар апрацоўкі народных песень.

Канстанцін Іосіфавіч Паплаўскі
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1912(1912-06-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1984(1984-11-11) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, фалькларыст, кампазітар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біаграфія

правіць

З дзяцінства захапляўся музыкай і з васьмі гадоў навучыўся іграць на розных інструментах. У 1937 годзе паступіў у кансерваторыю г. Катавіцы (Польшча) на капельмайстарскі факультэт. Вучобу прыпыніла Другая сусветная вайна. Пасля яе заканчэння К. І. Паплаўскі некаторы час працаваў выкладчыкам музычнага вучылішча ў г. Маладзечна, з 1947 па 1952 года кіраваў створаным ім дзіцячым хорам Беларускага радыё. Адначасова вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1951 годзе скончыў дырыжорска-харавы факультэт, у 1952 годзе гісторыка-тэарэтычны.

На працягу пяці гадоў (1975—1980) К. І. Паплаўскі выкладаў у Беларускай кансерваторыі. З 1981 года кіраваў Мінскім народным хорам Палаца культуры Беларускага рэспубліканскага савета прафесіянальных саюзаў.

Творчасць

правіць

У 1952 годзе разам з Генадзем Цітовічам стварае Беларускі дзяржаўны народны хор. Жыццё хору на працягу дваццаці трох гадоў было звязана з К. Паплаўскім, які быў спачатку яго галоўным хормайстрам, музычным, а пасля мастацкім кіраўніком.

Аўтар твораў для аркестра народных інструментаў «Чэрвеньскі росы», «Палеская рапсодыя», «Фантазія на беларускія народныя тэмы», песень «Край беларускі», «Песня дружбы», і інш.[1]

У залаты фонд беларускага песеннага мастацтва ўвайшлі апрацоўкі Канстанціна Паплаўскага беларускіх народных песень «Закаці, закаці ты, яснае сонейка», «Ой, павей, буйны вецярочак», «Туман, туман пры даліне», «Дзявочы карагод», «Зорка Венера», «Цераз сад-вінаград», «Калыханка» і іншыя.

Асобае месца сярод твораў Канстанціна Паплаўскага займае яго балада на вершы А. Грачанікава «Міннае поле».

Квартэт «Купалінка» — любімае дзецішча Канстанціна Іосіфавіча, плён яго таленту, яго працы. Квартэт быў створаны пры Беларускім дзяржаўным народным хоры[2].

Зноскі

  1. Беларусь 1995.
  2. СЛАВУТЫЯ АСОБЫ(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 66. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Папла́ўскі Канстанцін Іосіфавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 557. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2015. — Т. 6. — С. 133.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2019. — Т. 5, кн. 3 : Минская область. — С. 81.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 201.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — С. 172. — 742 с. — 9 500 экз.

Спасылкі

правіць