Канстанцін Іпалітавіч Равінскі

Канстанцін Іпалітавіч Равінскі (4 (16) чэрвеня 1862, с. Спаса-Руцкае, Духаўшчынскі павет, Смаленская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Духаўшчынскі раён, Смаленская вобласць, Расія1942) — расійскі краязнавец, мемуарыст. Каныдат права

Канстанцін Іпалітавіч Равінскі
Дата нараджэння 4 (16) чэрвеня 1862
Месца нараджэння
Дата смерці 1942
Грамадзянства
Род дзейнасці краязнавец, мемуарыст
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і двараніна, чыноўніка фінансавага ведамства. У 1886 г. скончыў юрыдычны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага універсітэта. У 1887 г. адбываў вайсковую павіннасць вольнаапрадзяляюшчымся, атрымаўшы чын старэйшы унтэр-афіцэр. Далей служыў чыноўнікам у розных дзяржаўных ведамствах, атрымаўшы высокі чын сапраўднага стацкага саветніка. 3 1899 г. у Міністэрстве фінансаў Расійскай імперыі, з 1910 г. кіраваў Курляндскай казённай палатай (Мітава). Абіраўся членам епархіяльнага савета ад міран. У 1917 г. камісар Часовага ўрада па Арлоўскай губерні.

29 кастрычніка 1929 г. быў арыштаваны і прыгавораны да высылкі, аднак быў вызвалены з-пад варты па хваробе. Дакладная дата і месца смерці невядомыя.

Навуковая дзейнасць правіць

Як гісторык-краязнавец дэбютаваў у 1887 г. у «Смоленском вестнике» артыкулам пра апошні перыяд Смаленскага княства. Быў ініцыятарам адкрыцця ў Смаленску вучонай архіўнай камісіі і таварыства вывучэння Смаленскага краю. У 1890 г. надрукаваў у «Смоленском вестнике» беларускую паэму «Энеіда навыварат» і паведаміў звесткі пра яе аўтара — свайго дзеда В. П. Равінскага.

Працы правіць

  • Беседы старого священника со своими духовными чадами о некоторых событиях и случаях, коим он сам был очевидцем, которые он сам испытал и о которых слышал от заслуживающих доверия лиц, близких ему по духу / [О. Константин Ровинский]. — М.: Паломник, 1995. — 222, [1] с., [8] л. ил. — (Библиотека Паломника).
  • Битва при Грюнвальде (1410 г.) и ее значение для славянского мира / К. Ровинский. — Смоленск: Типография П. А. Силина, 1910. — 34 с.
  • Забытое произведение // Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст. / АН БССР, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы;Уклад. Г. В. Кісялеў;[Рэд.: В. В. Барысенка, А. І. Мальдзіс]. — Мн.: Навука и тэхніка, 1977. — 543 с.: іл., іл. нот.
  • З ненадрукаваных мемуараў // Полымя. — 1999. — № 6. — С.
  • З успамінаў // Полымя. — 1996. — № 10. — С.
  • Необходимость учреждения в Смоленске этнографического музея // Смоленский вестник. — 1890. — № . — 24 июня. — С.

Літаратура правіць

  • Киселев, Г. В. Разыскивается классик…: историко-литературная дилогия. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. — 414, [2] с. — С. 171—222. — ISBN 5-340-00076-1.
  • Кісялёў, Г. Новая крыніца пра паэму «Энеіда навыварат» і яе аўтара // М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі. — Мн., 1997.
  • Кісялёў, Г. Равінскі Канстанцін Іпалітавіч / Генадзь Кісялёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 38. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Кісялёў, Г. Слядамі «Энеіды» // Полымя. — 1996. — № 10.