Канстанцін Адам Чартарыйскі

Канстанцін Адам Аляксандр Казімір Чартары́йскі (28 кастрычніка 1773, Варшава20 сакавіка 1860) — польскі і расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.

Канстанцін Адам Чартарыйскі
Pierre Antoine Augustin Vafflard - Prince Constantine Czartoryski 1821.jpg
POL COA Czartoryski.svg
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1774(1774-10-28)[1] ці 28 кастрычніка 1773(1773-10-28)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 1860(1860-04-24)
Месца смерці
Бацька Адам Казімір Чартарыйскі
Маці Ізабела з Флемінгаў
Жонка: Анеля з Радзівілаў[d]
Дзеці Ежы Канстанцін Чартарыйскі[d] і Канстанцін Чартарыйскі[d]
Прыналежнасць
Званне брыгадны генерал
Бітвы/войны
Commons-logo.svg Канстанцін Адам Чартарыйскі на Вікісховішчы

Паходзіў з роду князёў Чартарыйскіх, сын Адама Казіміра, брат Адама Ежага.

Атрымаў выдатную адухацыю, падарожнічаў па Еўропе, потым пасяліўся пры двары свайго дзядзькі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1795 разам з братам адпраўлены ў Пецярбург, дзе залічаны афіцэрам у лейб-гвардыі Ізмайлаўскі полк і стаў камер-юнкерам. Пасля ўступлення на трон Паўла I (1796) у чыне генерал-маёра прызначаны ад'ютантам вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. У 1798 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму і пасяліўся ў Пулавах, звольніўся з расійскай службы (1801). У 1802 ажаніўся з А. Радзівіл, дачкой апошняга ваяводы віленскага М. Г. Радзівіла. Падчас аўстра-французскай вайны 1809 змагаўся на баку Напалеона як генерал Варшаўскага княства. Падчас вайны 1812 вызначыўся ў Смаленскай бітве. Цяжка кантужаны пад Барадзіном пакінуў войска. Пасля ўтварэння Каралеўства Польскага як генерал брыгады з 1815 каралеўскі генерал-ад'ютант пры імператару Аляксандру I. 3 1828 у Вене. Падчас паўстання 1830—31 выконваў дыпламатычную місію ад А. Е. Чартарыйскага да К. Метэрніха. 3 1830 як прыватная асоба жыў у Вене. Філантроп, мецэнат, калекцыянер. Меў маёнткі ў Каралеўстве Польскім, Галіцыі, на Валыні, Беларусі (Воўчынскі і Рэчыцкі ключы).

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Czartoryski, Constantin Fürst // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 3. — S. 88.

ЛітаратураПравіць

  • Ерашэвіч А. Чартарыйскі // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. II. Мн., 2003.