Канстанцін Альшанскі (дэсантны карабель)

Канстанты́н Альша́нскі (укр.: Костянтин Ольшанський) — вялікі дэсантны карабель праекту 775. З'яўляецца шматпалубным, пласкадонным дэсантным караблём унутранай марской зоны з паўбакам і пашыранай кармавой надбудовай.

Канстанцін Альшанскі
Костянтин Ольшанський (U402)
Служба:  СССР Украіна
Клас і тып судна вялікі дэсантны карабель
Арганізацыя ВМСУ
Вытворца Stocznіa Polnocna, Гданьск
Спушчаны на ваду 1985
Уведзены ў эксплуатацыю 1985
Статус У складзе флоту
Асноўныя характарыстыкі
Водазмяшчэнне 3526 т (стандартнае)
3779 т (звычайнае)
4016 т (поўнае)
Даўжыня 112,59 м
Шырыня 15 м
Вышыня 12 м
Асадка 3,7 м
Рухавікі два дызельныя рухавікі 16ZV/40/48
Магутнасць 21000 к.с.
Рухавік 2 вінты фіксаванага кроку
Хуткасць ходу 18 вузлоў
Аўтаномнасць плавання 30 сутак
Экіпаж 97 чалавек
Узбраенне
Радыёлакацыйнае ўзбраенне РЛС паветраных цэляў МН-302, АРЛС МН-103
Радыёэлектроннае ўзбраенне пасіўныя сістэмы радыёэлектроннай барацьбы
Тактычнае ўдарнае ўзбраенне 2 x 2 РСЗА МС-73 «Граза»
Артылерыя 2 x 57-мм АК-725
Ракетнае ўзбраенне 4 x ПЗРК «Страла-2»
Мінна-тарпеднае ўзбраенне 90 мін

Названы ў гонар Героя Савецкага Саюза Канстанціна Альшанскага, камандзіра атраду з 68 дэсантнікаў, якія вызвалялі горад Мікалаеў ад захопнікаў Нацысцкай Германіі.

Гісторыя праэкта правіць

Карабель быў пабудаваны на верфі «Stocznia Polnocna» («Паўночная верф») у Польшчы ў 1974 годзе.

Першая серыя караблёў, якая складалася з 12 СДК, была скончана ў 1978 годзе. На захадзе гэтыя караблі ахрысцілі як «Ropucha I» — так у англійскай транскрыпцыі вымаўляецца слова жаба. Другая серыя з 16 СДК (пр. 775. II або «Ropucha II») была скончана ў 1992 годзе. Караблі другой серыі адрозніваліся іншымі РЛС агульнага выяўлення, а з трэцягй серыі і іншымі артустаноўкамі (адной 76-мм АК-176 і двума 30 — мм АК-630 замест двух 57-мм АК-572).

Будаўніцтва праэкта 775 вялося па замове СССР выключна для яго флоту. Ні адзін карабель пр. 775 не ўвайшоў у склад ВМФ дзяржаў-саюзнікаў па Варшаўскаму дагавору. Выключэннем можна лічыць толькі адзін ВДК, перададзены Емену ў 1979 г. са складу савецкіх сіл, якія базіраваўся ў Індыйскім акіяне.

Гісторыя эксплуатацыі правіць

 

Расійская інтэрвенцыя ва Украіне (2014) правіць

24 сакавіка 2014 г. дэсант расійскіх войскаў высадзіўся з падплыўшага баркаса (з бартавым нумарам U8301[1]) на борт і з боем захапіў карабель «Канстанцін Альшанскі». Незадоўга да гэтага частка экіпажу пакінула карабель, на момант штурму на караблі знаходзілася 21 чалавек. Рэшткі каманды забарыкадаваліся ў кают-кампаніі.

Аднак прадчуваючы хуткі штурм караблю, і каб пазбавіць ворага магчымасці выкарыстоўваць карабель у бліжэйшай будучыні, каманда «Канстанціна Альшанскага» паспела сапсаваць карабельную электроніку, рухавікі (залілі цэментавым растворам ці паводле іншай версіі — засыпалі пяском), навігацыйнае абсталяванне, прыборы кіравання агнём разбілі. У выніку рускім давялося цягнуць захопленае судна да базы на буксіры[2].

Зноскі

  1. Часопіс «Карэспандэнт». Узброеныя баевікі ўзялі штурмам карабель «Канстанцін Альшанскі». Хартыя’97 (24 сакавіка 2014). Праверана 12 студзеня 2017.
  2. Відэа штурму «Канстанціна Альшанскага» (руск.). Хартыя’97 (25 сакавіка 2014). Праверана 12 студзеня 2017.

Спасылкі правіць