Канстанцін Аляксандравіч Увядзенскі
Канстанцін Аляксандравіч Увядзенскі (1851 — не раней за 1893) — беларускі грамадзянскі інжынер[1] і архітэктар[2]. Брэсцкі гарадскі архітэктар (1872—1875). Мінскі губернскі інжынер (1888—1893).
Канстанцін Аляксандравіч Увядзенскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1851 |
Дата смерці | не раней за 1910 |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Гродна, Брэст, Мінск, Камянец-Падольскі |
Найважнейшыя пабудовы | Мінскі гарадскі тэатр |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1851 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай першай гімназіі, а потым да 1872 года вучыўся Пецярбургскім вучылішчы грамадзянскіх інжынераў .
Пасля заканчэння курса па першым разрадзе са званнем архтэктарскага памочніка, паступіў на службу малодшым інжынерам гродзенскага губернскага праўлення[1]. Адначасова з гэтым да 1875 года быў гарадскім архітэктарам у Брэст-Літоўску[1][2]. З 1875 года Канстанцін Аляксандравіч паслядоўна займаў пасады малодшага архітэктара падольскага будаўнічага аддзялення, епархіяльнага архітэктара (з 1877), архангельскага губернскага інжынера (з 1880) і мінскага губернскага інжынера (з 1886 па 1892 год)[1].
Творчасць
правіць- 1872—1875[1]
- Нагляд за будаўніцтвам Спаса-Праабражэнскай царквы ў мястэчку Моталі Кобрынскага павета (1873).
- Праект моста праз раку Лясную.
- Праект мураванай царквы ў сяле Новым-Бярозаве[удакладніць].
- Праект перабудовы Свята-Пакроўскай царквы ў мястэчку Хомску Кобрынскага павета — не захавалася.
- Праект перабудовы Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Буховічах Кобрынскага павета.
- Праект Свята-Казьма-Дзям’янаўскай царквы ў Рыбалах Брэсцкага павета.
- Праект Свята-Міхайлаўскай царквы ў вёсцы Гутаве Кобрынскага павета (1874) — не захавалася[3].
- 1875—1880[1]
- Праект драўляных мастоў цераз рэкі Буг, Мурафу і Русаву
- Праект мураванага загараднага архірэйскага дома з царквой у горадзе Камянцы-Падольскім.
- Праект дома для арыштаваных па прыгавору міравых суддзяў у горадзе Брацлаве.
- Праект драўлянага моста з дамбамі цераз раку Буг у горадзе Вінніцы.
- Праект мураванага гасцінны двара ў горадзе Вінніцы
- Праект пад’язной шашы ад горада Вінніцы да станцыі Паўднёва-Заходніх чыгунак .
- 1880—1886[1]
- Перабудова будынка былой ваеннай школы пад памяшканне бальніцы ў г. Архангельску.
- Праект дамбы паміж горадам Архангельскам і Усмскай станцыяй
- Праект дзвюх мураваных двухпавярховых карпусоў у Салавецкім манастыры.
- Праект драўляных мастоў праз рэкі Емцу і Кураполку ў Халмагорскім павеце .
- 1886—1892
- Перабудова гарадской турмы у Мінску[1].
- Праект буынка гарадскога тэатра ў Мінску (па гатовым праекце)[2].
- Праект будынка Мінскага рэальнага вучылішча[2]
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842-1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 54-55 (руск.)
- ↑ а б в г Введенский Константин Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 78
Літаратура
правіць- Увядзенскі Канстанцін Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 606
- Введенский Константин Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.