Канстанцін Аляксандравіч Якаўлеў

Канстанцін Аляксандравіч Якаўлеў (нар. 1985) — беларускі гандбольны трэнер. Адзін з прадстаўнікоў Свабоднага аб’яднання спартоўцаў Беларусі.

Гандбол
Канстанцін Аляксандравіч Якаўлеў
Нарадзіўся 1985 ці 5 жніўня 1985(1985-08-05) (38 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
Азоты-Пулавы[d]
БГК імя Мяшкова
Аркатрон Мінск
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія правіць

Скончылі БДУФК (факультэт спартова-педагагічнай дзейнасці).

Выступаў у чэмпіянаце Беларусі за мінскі «Аркатрон» і БГК імя Мяшкова, некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам краіны і ўладальнікам Кубка Беларусі. А ў сезоне-2008/09 выступаў у клубе «Азоты» з польскага горада Пулавы.

Пад канец 2010-х уладкаваўся на паўстаўкі ў БНТУ, дзе працуючы выкладнікам фізкультуры сабраў гандбольную каманду, якую сам і трэнераваў.

У ліпені 2018 года далучыўся да трэнерскага штаба «Віцязя», дзе асіставаў Андрэю Барвіюку, а праз пэўны час узначаліў каманду[1].

Зноскі