Канстанцін Андрэевіч Тон

рускі архітэктар

Канстанцін Андрэевіч Тон[2] (руск.: Константин Андреевич Тон, ням.: Konstantin Thon; 26 кастрычніка (6 лістапада) 1794, Санкт-Пецярбург[1]25 студзеня (6 лютага) 1881, Санкт-Пецярбург[1]) — рускі архітэктар, які распрацаваў т. зв. «руска-візантыйскі стыль» храмавага дойлідства, які атрымаў шырокае распаўсюджанне ў часы кіравання Мікалая I. Сярод найбольш вядомых пабудоў — храм Хрыста Збавіцеля і Вялікі Крамлёўскі палац. Рэктар Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Брат архітэктараў Аляксандра  (руск.) і Андрэя  (руск.) Тонаў.

Канстанцін Андрэевіч Тон
Дата нараджэння 26 кастрычніка (6 лістапада) 1794
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня (6 лютага) 1881 (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў на Міхаіл Антонавіч Тамарынскі[d]
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святой Ганны 1-й ступені з імператарскай каронай ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай ордэн Белага арла
Large gold medal of the Imperial Academy of Arts
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Адукацыя

правіць

Канстанцін Тон нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і абруселага нямецкага ювеліра  (руск.), быў адным з трох братоў. Вучыўся ў Петрышуле  (руск.) (школа пры лютэранскім прыходзе Святых Пятра і Паўла ў г. Санкт-Пецярбургу  (руск.)) з 1801 па 1804 год.

У 1804 годзе Канстанцін Тон быў прыняты ў выхаванцы Імператарскай Акадэміі мастацтваў і з 1808 года адмыслова вывучаў у ёй архітэктуру пад кіраўніцтвам галоўнага настаўніка А. Н. Вараніхіна. У 1815 годзе скончыў акадэмічны курс са званнем мастака 1-й ступені і малым залатым медалём, прысуджаным яму за праект будынка сената, і быў пакінуты пры акадэміі, каб пасля быць пасланым у чужыя краі.

Першыя праекты

правіць

У 1817 годзе адбылася перамена начальства акадэміі, і Тон, пакінуўшы акадэмію, вызначыўся на службу пры новаствораным камітэце будаванняў і гідраўлічных работ  (руск.) у Санкт-Пецярбургу. Акрамя таго, тады ж, ён распрацаваў праект «Нямецкага Тракціра» на Крастоўскім востраве. У пачатку 1818 года Тон склаў па зададзенай акадэміяй праграме праект кірмашу, за які ён быў пасланы на 6 гадоў у Італію.

Еўрапейская стажыроўка

правіць

У Рыме К. А. Тон заняўся вывучэннем помнікаў антычнага дойлідства і параўнаннем першахрысціянскіх храмаў з цэрквамі найноўшых часоў. Потым ён зрабіў працяглую экскурсію на поўдзень Італіі і ў Сіцылію, а па вяртанні ў Рым злажыў праект царквы ў форме старажытнай базілікі, але прыстасаванай да праваслаўнага набажэнства, прычым даў ёй звонку выгляд грэчаскіх храмаў. Услед за гэтым праектам, Тон скампанаваў па задачы Рымскай акадэміі праект шпіталя.

У 1822 годзе Тон наведаў Фларэнцыю, дзе прадставіў свае працы мясцовай акадэміі і дзякуючы ім быў прыняты ў яе члены. Пабываўшы потым у Генуі, Равене, Балонні, Мілане і Павіі, ён з’явіўся ў Жэневу, дзе склаў праект загараднага дома для былога прыдворнага ювеліра Дзюваля, а затым адправіўся праз Дыжон у Парыж і заняўся там маляваннем начыста сваіх неапалітанскіх і сіцылійскіх эцюдаў.

Вярнуўшыся ў Рым, Тон засяродзіў свае працы на рэстаўрацыі помнікаў антычнага дойлідства. Сярод іх праекты аднаўлення храма Фартуны ў Прэнестэ і, асабліва, палаца Цэзара ў Рыме на Палацінскім узгорку, даставілі Тону рэпутацыю вучонага мастака. Апошні праект звярнуў на яго ўвагу імператара Мікалая I, па загадзе якога Тон, у 1828 годзе, быў прылічаны да Кабінета Яго Вялікасці, з утрыманнем па 3000 рублёў у год.

Вяртанне ў Пецярбург

правіць

У тым жа годзе Канстанцін Тон вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе ён атрымаў даручэнне перарабіць былую канферэнц-залу Акадэміі мастацтваў у галерэю для размяшчэння гіпсавых злепкаў, зладзіць новую канферэнц-залу і наогул перарабіць некаторыя часткі будынка. Услед за тым Тон атрымаўшы званне акадэміка і пасаду прафесара 2-й ступені па частцы архітэктуры (у 1830 годзе).

У тым жа годзе, вернікі царквы святой Кацярыны, за Калінкіным мостам у Санкт-Пецярбургу, з прычыны драхласці свайго храма, задумалі збудаваць замест яго новы. У сваім праекце, прадстаўленым на конкурс, Тон надаў храму форму, якая нагадвае маскоўскія пяціглавыя саборы. Праект вельмі спадабаўся імператару, і Тону было загадана самому вырабіць яго пабудову.

Пачатак будаўніцтва Храма Хрыста Збавіцеля (1829—1836)

правіць
 
Храм Хрыста Збавіцеля

Яшчэ раней, у 1829 годзе, акадэміі быў перададзены на разгляд пытанне аб маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля. Першапачаткова абраная для яго мясцовасць на Вараб'ёвых гарах  (руск.) была прызнана, па розных прычынах, нязручнай, і сам праект, складзены А. Л. Вітбергам  (руск.), прызнаны немагчымым; мелася быць распрацаваць новы праект для яго пабудовы ў іншым пункце Масквы. Гэтая задача была ўскладзена на Тона з абавязковай умовай, каб новы велічны храм меў старадаўні рускі стыль. Імператару вельмі спадабаўся прапанаваны Тонам новы праект храма Хрыста Збавіцеля, узвядзенне якога заняло ўсё далейшае жыццё апошняга.

Будынкі, пабудаваныя па праектах Тона

правіць
Пабудовы ў стылі класіцызму
 
Будынак зброевай палаты з любімымі Тонам рэнесанснымі вокнамі
Руска-візантыйскія храмы Пецярбурга і наваколляў
Руска-візантыйскія пабудовы ў Маскве і правінцыі
Храмы па тыпавых праектах
 
Ялецкі сабор быў адным з самых высокіх у дарэвалюцыйнай Расіі
Чыгуначныя пабудовы
Пабудовы на Беларусі
 
Свята-Пакроўская царква (Хатляны)

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Тон Константин Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн 2002.

Літаратура

правіць