Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі
Канстанцін (Васіль) Канстанцінавіч Астрожскі (1526—1608) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ.
Канстанцін (Васіль) Канстанцінавіч Астрожскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Жалкеўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не раней за 1526 і не пазней за 1527 |
||||||
Смерць |
13 лютага 1608[1] ці 23 лютага 1608[2][3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Астрожскія | ||||||
Бацька | Канстанцін Іванавіч Астрожскі | ||||||
Маці | Аляксандра Сямёнаўна Слуцкая | ||||||
Жонка | Соф’я з Тарноўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Януш Астрожскі[4], Альжбета з Астрожскіх, Кацярына з Астрожскіх, Канстанцін Астрожскі[d][5] і Аляксандр Астрожскі | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Радавод
правіцьПершым вядомым прадстаўніком роду Астрожскіх быў Даніла Астрожскі, які жыў на Валыні ў сяр. 14 ст.. Яго сын Фёдар Данілавіч (2-я пал. 15 ст.), удзельнік Грунвальдскай бітвы і Гусіцкіх войнаў, у канцы жыцця стаў інакам Кіева-Пячэрскай лаўры пад імем Феадосій. За набожнае і падвіжніцкае жыццё яшчэ ў 16 ст. быў прылічаны да святых.
Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460—1530), вялікі гетман літоўскі, памёр у 1530 у Тураве, а пахаваны ў Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе ёсць надмагілле з яго выяваю.
Біяграфія
правіцьНарадзіўся Канстанцін-Васіль Астрожскі ў Тураве, там правёў дзяцінства і юнацтва. Пасля смерці бацькі выхоўваўся маці — Аляксандрай Сямёнаўнай з роду князёў Алелькавічаў. У доме бацькоў князь Канстанцін атрымаў добрую адукацыю і выхаванне ў духу праваслаўя. Дасягнуўшы паўналецця, Канстанцін-Васіль ажаніўся з Сафіяй з Тарноўскіх, галіцкіх магнатаў і графаў. У 27 гадоў ён займаў пасаду старосты ўладзімірскага, у 32 гады стаў кіеўскім ваяводам.
З узростам князь стаў свядомым і глыбока перакананым прыхільнікам праваслаўя, быў сярод тых нямногіх магнатаў. Хоць афіцыйна вышэйшым ктытарам у Кіеўскай мітраполіі лічыўся кароль, на справе Астрожскі быў найбольш значнай асобай сярод міран у справе ўладкавання праваслаўнай царквы. Канстанцінопальскі патрыярх Іерамія II, высока ацэньваючы пабожныя памкненні князя ў адносінах да Царквы, у сваіх граматах называў яго захавальнікам і паборнікам ладу ў Царкве на ўсіх паўднёва-заходніх землях Вялікага княства Літоўскага. У сваіх уладаннях Астрожскі заснаваў больш чым 600 цэркваў і 20 манастыроў, пры многіх з іх дзейнічалі шпіталі і школы.
Князь К. К. Астрожскі быў найбольш аўтарытэтным сярод абаронцаў Праваслаўнай царквы ва ўмовах падрыхтоўкі і заключэння Берасцейскай уніі. Пра сваю нязгоду з афіцыйнай палітыкай Рэчы Паспалітай ён неаднойчы заяўляў на сейме Польска-Літоўскай дзяржавы, звяртаўся з пасланнямі да караля, жыхароў Рэчы Паспалітай, да праваслаўных епіскапаў. Ён быў арганізатарам і актыўным удзельнікам праваслаўнага сабора 1596 г., які праходзіў у Брэсце адначасова з уніяцкім пад кіраўніцтвам Нікіфара Кантакузіна — пасланніка Канстанцінопальскага патрыярха. Пасля падпісання уніі князь працягваў барацьбу ў абарону правоў праваслаўных.
Памяць
правіцьУ Мінску, побач з Петрапаўлаўскім саборам, стаіць памятны крыж надпісам: «Да 400-годдзя памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (1526—1608), славутага дзяржаўнага і царкоўнага дзеяча. 13/26 лютага 2008 года»
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Pas L. v. Prince Wasyl Konstanty Ostrogski // Genealogics — 2003.
- ↑ Urzędnicy województw kijowskiego i czernihowskiego XV-XVIII wieku: spisy — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2002. — С. 67. — 344 с. — ISBN 83-85213-37-6
- ↑ а б Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 138. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
- ↑ Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 122. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
- ↑ Urzędnicy wołyńscy XIV-XVIII wieku: spisy / пад рэд. М. Вольскі — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 2007. — С. 121. — 188 с. — ISBN 978-83-85213-51-2
Літаратура
правіць- Ульяновський Василь. Князь Василь-Костянтин Острозький: історичний портрет у галереї предків та нащадків. — Київ: ВД «Простір», 2012. — 1370 с.: 40 іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі