Канстанцін Генадзевіч Моластаў

беларускі дзяржаўны дзеяч

Канстанцін Генадзевіч Моластаў (нар. 30 мая 1970, Краснаармейск, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, пагранічнік. Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (з 30 мая 2023). Генерал-маёр (2023).

Канстанцін Генадзевіч Моластаў
Нараджэнне 30 мая 1970(1970-05-30) (54 гады)
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны медаль «100 год органам пагранічнай службы Беларусі»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 30 мая 1970 года ў Краснаармейску Саратаўскай вобласці РСФСР.

З 1977 па 1987 год вучыўся ў сярэдняй школе № 7 г. Гродна[1]. У 1988 годзе з Гродна быў прызваны на тэрміновую ваенную службу ў пагранічныя войскі. З лістапада 1988 года па жнівень 1989 года праходзіў тэрміновую службу ў Сярэднеазіяцкай пагранічнай акрузе[2].

У 1993 годзе скончыў Алмацінскае вышэйшае пагранічнае каманднае вучылішча КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага, у 2004 годзе — Пагранічную акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі, у 2011 годзе — Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2019 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].

З 1993 па 1996 год — намеснік начальніка, з 1996 па 2001 год — начальнік пагранічнай заставы Гродзенскага пагранічнага атрада[2][4].

З 2004 па 2005 год — намеснік начальніка штаба — начальнік аддзела штаба Гомельскага пагранічнага атрада[2].

З 2005 па 2007 год — намеснік начальніка штаба — начальнік аддзела штаба Лідскага пагранічнага атрада[2].

З 2007 па 2009 год праходзіў службу на розных пасадах у Гродзенскім пагранічным атрадзе[2].

З 2009 па 2012 год — першы намеснік начальніка пагранічнай групы — начальнік аператыўнага ўпраўлення Брэсцкай пагранічнай групы[2].

З 2012 года па верасень 2014 года камандаваў Полацкім пагранічным атрадам[1].

З верасня 2014 года па 30 мая 2023 года працаваў начальнікам 16-й (Гродзенскай) пагранічнай групы пагранічнай службы[2].

2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Моластава ў амерыканскі санкцыйны спіс[5]. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады[6] і ў чорны спіс Еўрасаюза[7]. 20 снежня Моластава ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[8]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[9].

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

30 мая 2023 года прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь[10].

27 чэрвеня 2023 года прысвоена званне генерал-маёра[11].

Сям’я

правіць

Жанаты. Сын — Захар Канстанцінавіч Моластаў, капітан, першы намеснік каменданта пагранічнай камендатуры «Гудагай».

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б Полковник Константин Молостов назначен начальником Гродненской пограничной группы
  2. а б в г д е ё Руководящий состав
  3. Новым председателем Госпогранкомитета назначен Константин Молостов
  4. Разгляд кадравых пытанняў
  5. США, Канада и Великобритания ввели новые санкции против Беларуси. В списки попали сын Лукашенко и глава Госпогранкомитета (руск.). Настоящее Время (2 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2021. Праверана 28 снежня 2021.
  6. Backgrounder: Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.). Праверана 2 студзеня 2022.
  7. Илья Лакстыгал, Глеб Мишутин, Василий Милькин. ЕС ввел новые санкции против Белоруссии (руск.). Ведомости (2 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2021. Праверана 24 снежня 2021.
  8. Searching for subjects of sanctions
  9. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  10. Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта і кіраўнікі мясцовай вертыкалі. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
  11. Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу
  12. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2001 года № 33 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў i прыраўнаваных да iх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступенi»
  13. Список лиц, награжденных нагрудным знаком «Почетный пограничник Содружества Независимых Государств»
  14. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2018 года № 188 «Аб узнагароджанні»
  15. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 2022 года № 180 «Аб узнагароджанні»