Канстанцін Заслонаў (п’еса)
Канстанцін Заслонаў — п'еса, напісаная А. Маўзонам і прысвечаная легендарнаму беларускаму партызану Канстанціну Заслонаву. П'еса была пастаўлена ў многіх гарадах СССР, у тым ліку ў Купалаўскім тэатры Мінска і на сцэне Свярдлоўскага драматычнага тэатра[1][2].
Канстанцін Заслонаў | |
---|---|
Аўтар | А. Маўзон |
Дырыжор | Аркадзь Маўзон |
Акцёры | гл. у тэксце |
Кампанія | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы |
Краіна | БССР |
Год | 1947 |
Узнагароды |
Па п'есе ў 1949 годзе быў зняты аднайменны фільм, які паглядзелі ў 1949 годзе 17,9 млн гледачоў, у выніку чаго ён заняў 2-е месца ў пракаце. Фільм атрымаў Сталінскую прэмію III ступені ў 1950 годзе[3].
На рускую мову п'есу перакладаў Ілары Барашка.
Ролі
правіць- Канстанцін Заслонаў — Барыс Віктаравіч Платонаў[4] (першы выканаўца), Канстанцін Максімаў (Свярдлоўскі драмтэатр)[2]
- Хірт — Сцяпан Сцяпанавіч Бірыла (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы)[5]
- Ганка — Ірына Фларыянаўна Ждановіч[4] (першая выканаўца)
- Кропля — Глеб Паўлавіч Глебаў[4] (першы выканаўца), Яўген Максімавіч Палосін, Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў
- Аксаніч — Барыс Уладзіміравіч Уладамірскі
- Касцюкевіч — Генадзь Міхайлавіч Гарбук
- Бураўчык
- Траўтніц
- Крушына — Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка
- Нейгаўз — Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў
Музыка
правіцьДля пастаноўкі спектакля 1967 года ў тэатры імя Я. Купалы музыку напісаў Дзмітрый Смольскі.
Узнагароды
правіцьСпектакль у пастаноўцы Канстанціна Саннікава 1947 года атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР 1948 года. Асташкаўскі народны тэатр стаў у 1973 годзе лаўрэатам Усерасійскага агляду самадзейных творчых калектываў у Разані з п'есай «Канстанцін Заслонаў»[6]
Цікавыя факты
правіцьСаламон Міхайлавіч Міхоэлс памёр у Мінску, куды ён прыехаў спецыяльна на прэм'еру спектакля «Канстанцін Заслонаў», намінаванага на Дзяржпрэмію і оперы «Алеся»[7][8]
Зноскі
- ↑ МОВЗО́Н, Аркадий (руск.)
- ↑ а б Герой не только на экране…(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Константин Заслонов (руск.)
- ↑ а б в Дзяржаўная прэмія 1948 года
- ↑ Бирилло Степан Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.
- ↑ Осташковский народный театр Архівавана 11 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Всесильный Шах и мудрый Эскин (руск.)
- ↑ И ВЕЧНЫЙ ПЛАЧ ИЕРЕМИИ…
Літаратура
правіць- Земцов А., «Константин Заслонов», пьеса А. Мовзона в Белорус. драм. театре им. Я. Купалы, «Правда», 1947, 15 июля
- Няфёд У., «Канстанцін Заслонаў», «Беларусь», 1947, № 6