Канстанцін Казімір Бжастоўскі
Канстанцін Казімір Бжастоўскі (1644 — 24 кастрычніка 1722) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Біскуп смаленскі (1685—1687) i віленскі (1687—1722).
Канстанцін Казімір Бжастоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Konstanty Kazimierz Brzostowski | |||||||
![]() | |||||||
![]() Стрэмя (герб) | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Катовіч | ||||||
Пераемнік | Мацей Юзаф Анцута | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Смаленская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Катовіч | ||||||
Пераемнік | Астафій Катовіч | ||||||
Навуковая ступень | доктар багаслоўя[d] | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне | 1644[1][2][3] | ||||||
Смерць |
24 кастрычніка 1722[4][1][…] |
||||||
Дынастыя | Бжастоўскія | ||||||
Бацька | Цыпрыян Павел Бжастоўскі | ||||||
Маці | Барбара з Раецкіх[d] | ||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Цыпрыяна Паўла Бжастоўскага.
Канонік віленскі з 1661, кафедральны прапаведнік з 1664. У 1665 выехаў на вучобу ў Рым, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі (1669). Сакратар вялікі літоўскі ў 1671—1684, біскуп смаленскі ў 1685—1687 i віленскі з 24 лістапада 1687 па 24 кастрычніка 1722.
У 1689 дамогся смяротнага прысуду для філосафа-атэіста Казіміра Лышчынскага.
У 1690-я гады ўступіў у востры канфлікт з пануючай у ВКЛ групоўкай Сапегаў (прычынай было размяшчэнне ў 1692 вялікім гетманам літоўскім Казімірам Янам Сапегам войска на зіму ў царкоўных маёнтках). Біскупа падтрымаў кароль Ян III Сабескі, які імкнуўся аслабіць уплыў Сапегаў у ВКЛ. У 1694 біскуп пракляў Сапегаў, але Папа Рымскі выступіў супраць абвастрэння канфлікту, які вёў да разгортвання феадальнай вайны 1697—1702 паміж шляхтай і Сапегамі. У 1697 заключыў кампраміснае пагадненне з Сапегамі.
Падчас Паўночнай вайны 1700—21 падтрымліваў караля Аўгуста II, але пасля далучыўся да Віленскай канфедэрацыі, скіраванай супраць караля.
У 1713 запрасіў у Вільню рахітаў, а ў 1722 — піяраў, якія адчынілі калегіум. Прымаў у сваёй рэзідэнцыі ў Верках рускага цара Пятра І, абараняў перад ім Грэка-Каталіцкую царкву. Гэта прывяло Пятра І у гнеў, яго ледзь суцішыў гетман польны літоўскі Рыгор Агінскі. У 1717 склікаў сінод Віленскай дыяцэзіі.
Аўтар тэалагічных твораў.
Быў ініцыятарам будаўніцтва віленскага Касцёла Святой Троіцы .
ГалерэяПравіць
Партрэт К. Бжастоўскага (направа) у Мінскай кафедры, здымак 1911 г.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канстанцін Казімір Бжастоўскі