Канстанцін Канстанцінавіч Шульган
Канстанцін Канстанцінавіч Шульган (нар. г. Бяроза, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Канстанцін Канстанцінавіч Шульган | ||
| ||
---|---|---|
з 18 жніўня 2018 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Румас | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Сяргей Папкоў | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч, ваенны | |
Месца працы | ||
Нараджэнне | 11 ліпеня 1965 (55 гадоў) | |
Ваенная служба | ||
Званне | падпалкоўнік[d] |
БіяграфіяПравіць
У 1989 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны. З чэрвеня 1989 года па студзень 1995 года праходзіў службу на пасадах інжынера трэцяга аддзела вайсковай часці 51458 і старшага афіцэра чацвёртага аддзела Дзяржаўнага цэнтра бяспекі інфармацыі пры Міністэрстве абароны Беларусі. Затым па чэрвень 2008 года займаў пасады старшага афіцэра, галоўнага спецыяліста, начальніка групы, начальніка аддзела ў структуры Дзяржаўнага цэнтра бяспекі інфармацыі пры Савеце Бяспекі Беларусі. У 2008—2013 гадах праходзіў ваенную службу на афіцэрскіх пасадах у Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Беларусі. У красавіку 2016 года прызначаны намеснікам начальніка ААЦ.
У жніўні 2018 года прызначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Беларусі.
СпасылкіПравіць
Канстанцін Канстанцінавіч Шульган у Вікіцытатніку |