Адкрыць галоўнае меню

Канстанцін Кіслы, Кастусь Кіслы (21 мая 1898, Лэнчыца — 8 студзеня 1980, Беласток, Польшча) — беларускі музыкант, кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хораў.

Канстанцін Кіслы
Дата нараджэння 21 мая 1898(1898-05-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1980(1980-01-08) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Музычная дзейнасць
Прафесіі беларускі музыка, кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хораў

БіяграфіяПравіць

Бацька паходзіў з-пад Слоніма. У часе Першай сусветнай вайны эвакуяваўся з сям’ёй ў Марыупаль (паўднёвая Украіна), вучыўся, а затым выкладаў спевы і кіраваў хорам у Марыупальскай настаўніцкай семінарыі. Некаторы час жыў у Турцыі, каля Стамбула. З 1921 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. Кіраваў хорам слонімскай царквы.

З 1933 жыў у Беластоку. Арганізатар і дырыжор школьнага хору пры саборы Св. Мікалая. Таксама вёў хор Таварыства беларускай школы ў Беластоку да 1939. Арыштаваны НКУС у 1939, сядзеў у лагеры, у 1941 уцёк.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся ў Беласток, супрацоўнічаў з мясцовым Беларускім камітэтам, да 1943 года кіраваў Ансамблем беларускай песні і танцу. З 1944 у эміграцыі, спачатку ў Германіі, з 1948 у Бельгіі, працаваў у вугальных капальнях. У 1953—1956 (пасля смерці Міколы Равенскага) кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Лёвене (Бельгія).

У траўні 1956 г. прыехаў у ЗША. Жыў у Кліўлендзе. З 1956 кіраўнік беларускіх свецкіх і царкоўных хораў, музычных калектываў і драматычнага гуртка. Кампанаваў царкоўную музыку, аўтар музычнага зборніка «Вялікдзень». Сябра БАЗА, уваходзіў у кіраўніцтва Кліўлендскага аддзела арганізацыі. Настаўнік беларускай суботняй школы. Увосень 1976 г. выехаў да дачкі ў Польшчу. Жыў у Беластоку.

Пахаваны на праваслаўных могілках у Беластоку-Выгодзе.