Канстанцін Мікалаевіч Полазаў
Канстанцін Мікалаевіч По́лазаў (22 чэрвеня 1914, Віцебск — 10 верасня 1977) — удзельнік Вялікай Айчыннай Вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Канстанцін Мікалаевіч Полазаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 верасня 1977 (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1936—1950 |
Званне | старшы лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
К. М. Полазаў нарадзіўся ў віцебску. атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў слесарам. У Чырвонай Арміі з 1936 г. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў (1939).
У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Цэнтральным, Сцяпным і 1-м Украінскім франтах. Удзельнік Львоўска-Сандамірскай, Пражскай і Берлінскай аперацый. Камандзір роты аўтаматчыкаў старшы лейтэнант К. М. Полазаў вызначыўся ў жніўні 1944 г. у баях за горад Самбар (Украіна), дзе рота на чале з ім уварвалася ў горад і вяла бой з ворагам да падыходу асноўных сіл брыгады. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 10.04.1945 г.
Пасля вайны жыў у вёсцы Буявіна Калінінскага раёна Калінінскай (цяпер Цвярской) вобласці, да 1969 г. працаваў у калгасе.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Полазаў Канстанцін Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 450.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
СпасылкіПравіць
- Канстанцін Мікалаевіч Полазаў на сайце «Героі краіны»