Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў
Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў (30 мая 1896 — 12 ліпеня 1965) — беларускі і савецкі рэжысёр, акцёр. Народны артыст БССР (1949). Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій (1948, 1952). Член ВКП (б) з 1941 года. Дзед Андрэя Саннікава.
Канстанцін Мікалаевіч Саннікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 мая 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 ліпеня 1965 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
К. М. Саннікаў нарадзіўся 30 мая 1896 года ў Рагачове (Гомельская вобласць). Скончыў Рагачоўскае рэальнае вучылішча[2].
Пачаў сцэнічную дзейнасць у 1916 годзе. З 1926 года акцёр БелАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску. З 1932 года кіраваў 3-м беларускім тэатрам. З 1937 года ў БелАДТ імя Я. Купалы, у 1948—1952 гадах — яго мастацкі кіраўнік. З 1947 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (з 1960 года — прафесар).
Магіла артыста Канстанціна Саннікава на Усходніх могілках
К. М. Саннікаў памёр 12 ліпеня 1965 г. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
ТворчасцьПравіць
- 1939 — Згуба ваўка Э. Л. Самуйленка
- 1947 — Канстанцін Заслонаў А. І. Маўзона
- 1950 — Пяюць жаваранкі К. Крапівы
- 1954 — Выбачайце, калі ласка! А. Я. Макаёнка
- 1955 — Зыкаў М. Горкага
- 1956 — На крутым павароце К. Л. Губарэвіча
- 1958 — Людзі і д'яблы К. Крапівы
- 1959 — Смерць ваяводы Ю. Славацкага
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Санников Константин Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 30 мая — 110 год з дня нараджэння К. М. Саннікава (1896—1965), рэжысёра, акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 157. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).