Канстанцін Міхайлавіч Быкаў
Канстанцін Міхайлавіч Бы́каў[4] (руск.: Константин Михайлович Быков; 8 (20) студзеня 1886 — 13 мая 1959) — вучоны ў галіне фізіялогіі, акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Акадэміі навук СССР (1946). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1940). Генерал медыцынскай службы.
Канстанцін Міхайлавіч Быкаў | |
---|---|
руск.: Константин Михайлович Быков | |
Дата нараджэння | 8 (20) студзеня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 1959[2] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізіёлаг |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іван Пятровіч Паўлаў |
Член у |
|
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў горадзе Чухлама Кастрамской губерні (Расійская імперыя). У 1912 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. Працаваў у ім да 1921 года пад кіраўніцтвам М. А. Міслаўскага[5]. У час Першай сусветнай вайны быў урачом на фронце[5]. У 1921—1950 гг. працаваў у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны, у 1921—1932 гг. пад непасрэдным кіраўніцтвам І. П. Паўлава. Адначасова ў 1921—1938 гг. — прафесар Ленінградскага педагагічнага інстытута, 1927—1940 гг. — Ленінградскага ўніверсітэта, 1932—1950 гг. — Ваенна-марской медыцынскай акадэміі (з 1940 г. на пасадзе загадчыка кафедрай фізіялогіі). У 1948—1950 гг. стварыў і ўзначальваў Інстытут фізіялогіі цэнтральнай нервовай сістэмы АМН СССР, з 1950 г. — дырэктар Інстытута фізіялогіі імя І. П. Паўлава АН СССР.
Памёр К. М. Быкаў 13 мая 1959 г. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Воўкаўскіх могілак у Санкт-Пецярбургу.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Займаўся пытаннямі фізіялогіі стрававання, хімічнай перадачы ўзбуджэння ў нервовых цэнтрах, эксперыментальнай бальнеалогіі. Даследаваў уздзеянне кары галаўнога мозга на ўнутраныя органы.
Сярод апублікаванага:
- Лекции по физиологии пищеварения — Л., 1940.
- Избранные произведения. Т. 1—3. — М., 1953—1958.;
- Кортико-висцеральная патология. — Л., 1960. (разам з І. Ц. Курцыцыным).
УзнагародыПравіць
- Ордэн Леніна
- 3 ордэны Працоўнага Чырвонага сцяга
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
- Сталінская прэмія 1946 г.
- Прэмія імя І. П. Вавілава АН СССР (1939)
- Залаты медаль імя І. П. Вавілава (1950)
ПамяцьПравіць
Мемарыяльная дошка на доме № 12 па вуліцы Акадэміка Паўлава ў Санкт-Пецярбургу[6].
Зноскі
- ↑ Быков Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Быков Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Быков Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец.
- ↑ 5,0 5,1 Быков Константин Михайлович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru(руск.)
- ↑ Быкову К. М., мемориальная доска // Энциклопедия Санкт-Петербурга(руск.)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 371.
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник. / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992.(руск.)
- Быков, Константин Михайлович (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі