Канстанцін Міхайлавіч Сяргееў
Канстанцін Міхайлавіч Сярге́еў[6] (руск.: Константи́н Миха́йлович Серге́ев; 20 лютага (5 сакавіка) 1910 — 1 красавіка 1992) — савецкі артыст балета, балетмайстар і педагог, саліст Ленінградскага тэатра оперы і балета імя Кірава. Герой Сацыялістычнай Працы (1991), народны артыст СССР (1957), лаўрэат чатырох Сталінскіх прэмій (1946, 1947, 1949, 1951). Кавалер чатырох ордэнаў Леніна (1970, 1980, 1988, 1991). Муж балерыны, народнай артысткі СССР Наталлі Дудзінскай.
Канстанцін Міхайлавіч Сяргееў | |
---|---|
руск.: Константин Сергеев | |
Дата нараджэння | 20 лютага (5 сакавіка) 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1992[2][3][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Фея Іванаўна Балабіна[d] і Наталля Міхайлаўна Дудзінская[4][5] |
Адукацыя | |
Прафесія | харэограф, артыст балета, балетмайстар, кінарэжысёр, сцэнарыст |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0785105 |
Біяграфія
правіцьКанстанцін Міхайлавіч Сяргееў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. З 1924 года вучыўся на вячэрніх курсах Ленінградскага харэаграфічнага вучылішча, затым у самім вучылішчы (педагог У. І. Панамароў). Яшчэ у час вучобы ў 1928—1929 гадах[7] выступаў у трупе І. Ф. Кшэсінскага і гастраляваў з ёй па краіне. Вучылішча скончыў у 1930 годзе і быў прыняты ў трупу Марыінскага тэатра. У 1930—1961 гадах вядучы танцоўшчык, з 1946 года балетмайстар[8], у 1951—1955 і 1960—1970 гадах галоўны балетмайстар тэатра.
З 1931 года К. М. Сяргееў таксама выкладаў класічны танец, у 1938—1940 і з 1973 года мастацкі кіраўнік у Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы (Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай).
Творчасць
правіцьК. М. Сяргееў танцоўшчык лірыка-рамантычнага плана, выканаўца асноўнага класічнага рэпертуару Марыінскага тэатра. Яго творчасці ўласціва высакароднасць вонкавага аблічча, псіхалагічная глыбіня, увага да акцёрскай выразнасці, клопат аб строгім захаванні акадэмічнай формы[7]. Выконваў пастаноўкі балетаў за мяжой, працаваў на тэлебачанні.
Сярод выкананых балетных партый: Рамэа, Прынц («Рамэа і Джульета», «Папялушка» С. Пракоф’ева), Яўген («Медны коннік» Р. Гліэра), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Альберт («Жызэль» А. Адана), Зігфрыд, Прынц («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П. І. Чайкоўскага), Юнак («Шапэніяна» Ф. Шапэна), Астап («Тарас Бульба» В. Салаўёва-Сядога) і іншыя.
Сярод пастановак: «Папялушка» С. Пракоф’ева (1946, 1964), «Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага (1950), «Сцежкаю грому» К. Караева (1958), «Далёкая планета» Б. Майзеля (1963), «Гамлет» М. Чарвінскага (1970), «Ляўша» Б. Аляксандрава (1976) і іншыя. Здзейсніў рэдакцыі класічных балетаў, сярод якіх «Раймонда» (1946). Аўтар сцэнарыяў і рэжысёр фільмаў-балетаў «Спячая прыгажуня», «Папялушка», «Лебядзінае возера», «Карнавал», «Егіпецкія ночы», «Фея ляляк». Зняўся у фільмах-канцэртах «Канцэрт майстроў мастацтваў», «Майстры рускага балета» і дакументальных фільмах.
Памяць
правіць- У 1993 годзе заснаваны Фонд імя К. М. Сяргеева.
- Творчасці К. М. Сяргеева прысвечаны тэлевізійны фільм «Канстанцін Сяргееў. Старонкі харэаграфіі» (1976).
- У 1994 годзе ў Санкт-Пецярбургу, на доме (Каменнвостраўскі праспект, дом 2), дзе жыў К. М. Сяргееў, ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
правіць- ↑ Сергеев Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 23. — С. 288. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Konstantin Mikhailovich Sergeyev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Тетральные сезоны Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Балет 1981.
- ↑ ВСЭ 1976.
Літаратура
правіць- Гуткоўская С. В. Сярге́еў Канстанцін Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 353—354. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Шлуглейт Г. М., Киселёв В. В. Серге́ев Константин Михайлович // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 461—462. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Юр. Г. Серге́ев Константин Михайлович // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 914—916. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз. (руск.)
- Сергеев Константин Михайлович // Деген А. Б., Ступников И. В. Ленинградский балет. 1917—1987: Словарь-справочник. — Л.: Советский композитор, 1988. — С. 176—178. — 264 с., ил., 2,5 л. ил. — 13 000 экз. (руск.)
- Серге́ев Константин Михайлович // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 288—289. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- Соловьёв-Седой В. П. Неповторимый Ромео нашего балета. Народному артисту СССР Константину Сергееву — шестьдесят лет // Советская Культура, № 27 (4151) 5 марта 1970 г. — С. 3. (руск.)
- Константин Михайлович Сергеев (руск.) // Медыябанк РИА Новости
- Перевезенцева Наталия Принц советского балета // Вечерний Петербург (руск.)
- Константин Сергеев // Музыкальные сезоны (руск.)
- Константин Сергеев (руск.) // Санкт-Пецярбургская акадэмічная філармонія імя Д. Д. Шастаковіча