Канстанцін Міхайлавіч Якаўлеў

Канстанцін Міхайлавіч Якаўлеў (30 верасня 1905, с. Антоньеўка  (чач.), Петрапаўлаўскі раён  (руск.), Алтайскі край — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Канстанцін Міхайлавіч Якаўлеў
Дата нараджэння 30 верасня (13 кастрычніка) 1905
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
У адстаўцы з 1958

Біяграфія

правіць

Член КПСС з 1927. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна ў 1938 годзе[1]. З 1919 года ў атрадах ЧАП  (руск.), на камсамольскай працы[1]. З 1927 года ў Чырвонай Арміі. З верасня 1941 года кіраўнік групы Бабруйскага камуністычнага падполля. У красавіку-верасні 1942 камісар 208-га партызанскага атрада, адначасова камісар Клічаўскага аператыўнага цэнтра. Да 1958 года ў Савецкай Арміі[1].

Зноскі

  1. а б в г Яковлев Константин Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716. — 737 с.