Канстанцін Палубінскі
Канстанцін Палубінскі (? — 1640) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Канстанцін Палубінскі | ||
![]() | ||
![]() Герб «Ястрабец зменены» | ||
| ||
---|---|---|
1633 — 1640 | ||
Папярэднік | Пётр Трызна | |
Пераемнік | Эрнэст Магнус Дэнгаф | |
| ||
1625 — 1633 | ||
Папярэднік | Крыштаф Міхал Друцкі-Сакалінскі | |
Пераемнік | Ян Фелікс Агінскі | |
Адукацыя | ||
Смерць | 1640 | |
Род | Палубінскія | |
Бацька | Аляксандр Аляксандравіч Палубінскі | |
Маці | Ганна Алемані | |
Жонка | Соф'я Сапега | |
Дзеці | Аляксандр Гіларый, Габрыэль, Яўстах Канстанцін, Канстанцыя, Кацярына, Казімір, Крысціна, Ефрасіння, Петранеля, Гальшка Тэадора, Геранім Канстанцін |
Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Браневе, Віленскай акадэміі. Удзельнічаў у войнах са Швецый 1600—1629 і Расіяй 1609—1618.
Слонімскі пісар земскі ў 1616—1621 і маршалак у 1621—1625, кашталян мсціслаўскі ў 1625—1633, ваявода парнаўскі з 1633, маршалак Літоўскага Трыбунала ў 1627.
З праваслаўя перайшоў у каталіцтва, у 1618 фундаваў Дзярэчынскі дамініканскі кляштар. Валодаў Дзярэчынам, Глускам, Глыбокім і іншымі маёнткамі.
Сям'яПравіць
Сын лідскага падкаморага Аляксандра Аляксандравіча Палубінскага і Ганны Алемані, унук новагародскага кашталяна Аляксандра Іванавіча Палубінскага.
Ажаніўся з Соф'яй Сапегай (каля 1595 — каля 1657), дачкой мсціслаўскага ваяводы Андрэя Сапегі. У 1656, пасля смерці свайго стрыечнага брата Казіміра Льва Сапегі, Соф'я атрымала частку яго спадчыны, у тым ліку Зэльву і Горкі, якія потым адышлі яе сыну Аляксандру Гіларыю Палубінскаму — адзінаму, які перажыў бацьку.
Акрамя сына, меў дачок Кацярыну (жонка троцкага кашталяна Аляксандра Агінскага), Крысціну (жонка падкаморага вількамірскага Яна Каменскага), манашак Петранелю і Канстанцыю.
КрыніцыПравіць
- Пазднякоў В. Палубінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 393. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.