Канстанцін Рыгоравіч Прэдка

Канстанцін Рыгоравіч Прэ́дка (14 лютага 1942, в. Пацавічы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР — 22 верасня 2000) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1991). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1974.

Канстанцін Рыгоравіч Прэдка
Дата нараджэння 14 лютага 1942(1942-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 2000(2000-09-22) (58 гадоў)
Род дзейнасці фізік
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1963 годзе БДУ. З 1963 года ў Інстытуце фізікі, з 1970 года ў Інстытуце прыкладной оптыкі Нацыянальнай АН Беларусі.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па оптыцы відарысаўтваральных сістэм. Распрацаваў метады даследавання перадатачных функцый  (руск.), якія апісваюць заканамернасці пераўтварэння энергетычных і прасторавых структурных уласцівасцей аб’екта, апаратуру для кантролю асноўных інфармацыйных характарыстык шэрагу элементаў відарысаўтваральных сістэм.

Творы правіць

  • Характеристики записи оптического изображения на электроночувствительных слоях // Распространенне света в дисперсной среде. Мн., 1982;
  • Оптика люминесцентного экрана. Мн., 1984 (разам з А. П. Івановым).

Зноскі

Літаратура правіць