Канстанцін Уладзіміравіч Селіханаў
Канстанцін Уладзіміравіч Селіханаў (18 чэрвеня 1967, Мінск) — беларускі скульптар, унук вядомага беларускага савецкага скульптара Сяргея Селіханава.
Канстанцін Селіханаў | |
пад час творчага вечару у рамках выстаўкі Avant-g-Art | |
Дата нараджэння: | 18 чэрвеня 1967 (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: |
![]() ![]() |
Род дзейнасці: | скульптар |
Вучоба: | |
Мастацкі кірунак: | гіперрэалізм |
Вядомыя працы: | «Муза Оперы», «Дыялог» |
Уплыў: | Сяргей Селіханаў, Леанід Давідзенка, Дзмітрый Малаткоў |
Узнагароды: | «Мінчанін года» (2012)[1] |
![]() |
БіяграфіяПравіць
З 1978 па 1985 гады вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. В. Ахрэмчыка (скульптурнае аддзяленне), у выкладчыка Л. Г. Давідзенкі.
З 1987 па 1993 — у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (кафедра скульптуры), у выкладчыка У. П. Слюнчанкі.
З 1989 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах.
З 1995 года з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. Жыве ў Мінску.
У 1999 годзе — стыпендыят «ArtLinks», Берклі, ЗША.
У 2004 годзе — стыпендыят «KulturKontakt», Вена, Аўстрыя.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канстанцін Уладзіміравіч Селіханаў