Канстанцін Уладзіслаў Пац
Канстанцін Уладзіслаў Пац (? — 1686) — ураднік і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Канстанцін Уладзіслаў Пац | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Konstanty Władysław Pac | |||||||
![]() Газдава | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жыгімонт Адам Слушка | ||||||
Пераемнік | Ян Казімір Пац[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1620 |
||||||
Смерць | 1686[1][2] | ||||||
Род | Пацы | ||||||
Бацька | Аляксандр Пац[d] | ||||||
Маці | Соф’я з Галоўчынскіх[d] | ||||||
Жонка | Аляксандра з Лісоўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Міхал Казімір Пац[d] і Мікалай Андрэй Пац[d] |
Біяграфія правіць
Паходзіў з магнацкага роду Пацаў герба «Газдава». Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Паца і Соф’і з Галоўчынскіх.
Харужы надворны літоўскі з 1658, стараста васількаўскі.
Служыў у войску, з 1657 года камандаваў казацкай (легкаконнай шляхецкай) харугвай, палкоўнік войска ВКЛ. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў удзельнічаў у аблозе Вільні (1660), бітвах на р. Бася (1660), пад Кушлікамі (1661) і Шкловам (1664), а таксама ў вайне 1673 года супраць Турцыі.
Прыхільнік прафранцузскай партыі Крыштофа Зыгмунта Паца і праекта выбараў караля пры жыцці яго папярэдніка. Атрымаў у спадчыну маёнткі князёў Галоўчынскіх, валодаў Княжыцамі, Сенькавам і Рафалавам у Аршанскім павеце, Чартарыйскам на Валыні, Беразіном, Даневам, Домжарыцамі, Шытавам, Усачамі, Вілейкамі, Ветрынам.
Сям’я правіць
У шлюбе з Аляксандрай з Лісоўскіх (пам. пасля 1689) меў двух сыноў:
- Міхаіл Казімір Пац (пам. 1724), кашталян полацкі (1697), староста васількаўскі
- Мікалай Андрэй Пац (пам. каля 1710), староста ковенскі, варэцкі, вількоўскі і вілейскі.
Зноскі
- ↑ Konstanty Władysław Pac h. Gozdawa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 206.
Літаратура правіць
- Анатоль Грыцкевіч. Пацы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх