Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі
Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі (? — пасля 1513) — акольнічы і скарбнік смаленскі[2].
Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі | |
---|---|
Нараджэнне | невядома |
Смерць | не раней за 1513 |
Род | Крошынскія |
Дзеці | Ганна Канстанцінаўна Крошынская[d][1], Марыя Канстанцінаўна Крошынская[d] і Н з Крошынскіх[d] |
Біяграфія правіць
З роду Крошынскіх герба «Ліхтар»[2], сын князя Фёдара. Падчас вайны 1487-1492 гадоў вотчыны Крошынскіх на ўсходзе Смаленскай зямлі заняты маскоўскімі войскамі. У 1503 годзе князь Канстанцін атрымаў ад вялікага князя Аляксандра маёнткі Дубна ў Гарадзенскім павеце, да часу вяртання смаленскіх маёнткаў ад маскоўцаў[2]. Наданне князю Канстанціну ў 1506, 1509, 1512 гадах пацвярджаў вялікі князь Жыгімонт Стары, а ў 1531 годзе ўдаве князя Ганне, якая запісала Дубна па сваёй смерці каралеве Боне[3].
У шлюбе з Ганнай, дачкой смаленскага акольнічага Івана Кошкі, меў трох дачок.
- Мар'ю (?-1571), жонку Копця Васілевіча, вялікага пісара літоўскага
- N (?-?), жонку Міхаіла Халецкага, дзяржаўцы оўруцкага
- Ганну (?-?), жонку Януша Сапегі, двараніна гаспадарскага
Зноскі
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 48. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ а б в Крошынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- ↑ Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Мінск : Медысонт, 2014 .- С. 372—394. — С. 373—374.
Літаратура правіць
- Крошынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Сліж Н. Маёмасныя справы Мар’і Канстанцінаўны Крошынскай у святле яе тастаменту // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 14. — 2021. — С. 151—163.