Канстанцін Юр’евіч Хабенскі
Канстанцін Юр’евіч Хабенскі (руск.: Константи́н Ю́рьевич Хабе́нский; нар. 11 студзеня 1972, Ленінград) — савецкі і расійскі акцёр тэатра, кіно, агучвання і дубляжу, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, грамадскі дзеяч; народны артыст РФ (2012), заслужаны артыст РФ (2006), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (2019).
Канстанцін Юр’евіч Хабенскі | |
---|---|
руск.: Константин Юрьевич Хабенский | |
![]() | |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1972 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, грамадскі дзеяч, спявак, кінарэжысёр, тэлеакцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар |
Прэміі | |
Узнагароды |
![]() ![]() Ніка[d] ![]() Залаты арол[d] (2006) Кінатаўр (2005) Прафесійны прыз Асацыяцыі прадзюсараў кіно і тэлебачання ў вобласці тэлевізійнага кіно[d] (2018) MTV Russia Movie Awards[d] (2008) |
IMDb | ID 0450975 |
khabenskiy.ru | |
![]() |
Атрымаў вядомасць пасля роляў оперупаўнаважанага Ігара Плахава ў тэлесерыяле «Забойная сіла» (2000—2005) і Антона Гарадзецкага ў фільмах «Начны Дазор» (2004) і «Дзённы Дазор» (2005). Сыграў значныя ролі ў фільмах «У руху» (2002), «Свае» (2004), «Стацкі дарадца» (2005), «Адмиралъ» (2008), «Нябесны суд» (2012), «Географ глобус прапіў» (2013), «Калектар» (2016), «Час першых» (2017), «Сэлфі» (2018) і тэлесерыяле «Метад» (2015). Таксама здымаецца ў Галівудзе. У 2018 годзе дэбютаваў у якасці кінарэжысёра, паставіўшы фільм «Сабібор» і выканаў у ім галоўную ролю.