Канстанцін Ягоравіч Чакмасаў
Канстанцін Ягоравіч Чакмасаў (1839 — 5 мая 1877) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1]. Брат Мікалая Чакмасава[2].
Канстанцін Ягоравіч Чакмасаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1839 |
Дата смерці | 5 мая 1877 |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьДзяцінства і адукацыя
правіцьНарадзіўся ў 1839 годзе[1].
У 1851 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Выпушчаны ў 1860 годзе, скончыўшы курс з чынам губернскага сакратара[1].
Прафесійная дзейнасць
правіцьПасля заканчэння курса ў вучылішчы быў прызначаны складацца для тэхнічных даручэнняў пры начальніку Забайкальскай вобласці[1]. У 1871 годзе прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення маскоўскага губернскага праўлення, а ў 1872 годзе, за прадстаўлены праект жалезнага, сістэмы сцягнутых дуг, моста, узведзены ў званне інжынер-архітэктара. У 1875 годзе прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэта, а праз год прызначаны малодшым архітэктарам магілёўскага губернскага праўлення[1].
Сям’я
правіць- Сын — Канстанцін Канстанцінавіч Чакмасаў — кадравы афіцэр Імператарскай рускай, а пазней — Чырвонай Арміі[3]
- Унучка — Зоя Канстанцінаўна Чакмасава — Народная артыстка РСФСР
- Муж унучкі — Георгій Аляксандравіч Шабуеў — Народны артыст РСФСР
- Праўнук— Міхаіл Георгіевіч Шабуеў
- Прапрааўнучка — Вольга Міхайлаўна Шабуева — Заслужаная артыстка РФ
- Прапраўнучка — Наталля Міхайлаўна Шабуева — тэатральны менеджар
- Праўнук— Міхаіл Георгіевіч Шабуеў
Зноскі
- ↑ а б в г д Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 371
- ↑ Константин Егорович Чекмасов, и мой прадед(по женской линии)Николай Егорович Чекмасов. родные братья (руск.)
- ↑ Век Зои Чекмасовой (руск.)
Літаратура
правіць- Цэнтральны гістарычны архіў г. Масквы, ф. 54, воп. 132, спр. 18; воп. 128, спр. 2319.
- Зодчий . — СПб., 1875, 4;1874, 8—9
- Неделя строителя. — СПб., 1877, 23.