Канстанцін I (грэч.Κωνσταντίνος A', Βασιλεύς των Ελλήνων; 2 жніўня1868, Афіны, Грэцыя — 11 студзеня1923, Палерма, Італія) — кароль Грэцыі з 5 сакавіка 1913 года па 12 чэрвеня 1917 года (1-ы раз) і з 11 снежня 1920 года па 27 верасня 1922 года (2-гі раз). З дынастыі Глюксбургаў. Стратэг (грэч. stratigos; ваенны чын у грэчаскай арміі, які адпавядае маршалу) (5 сакавіка 1913), германскі генерал-фельдмаршал (8 жніўня 1913). Першы Глюксбург, які нарадзіўся ў Грэцыі.