Канстанцін I (кароль Шатландыі)
Канстанцін I Шчодры на віно (шатл. гэл.: Causantín mac Cináeda, Causantín An Finn-Shoichleach, англ.: Constantine I, Constantine The Wine-Bountiful, забіты ў 877) — кароль Альбы (Шатландыі) з 862, сын караля Кенета I
Канстанцін I шатл. гэл.: Causantín mac Cináeda, англ.: Constantine I | ||
![]() | ||
Канстанцін I, кароль Шатландыі (ва ўяўленні мастака Новага часу) | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
13 красавіка 862 — 877 | ||
Папярэднік | Дональд I | |
Пераемнік | Эд Беланогі | |
| ||
13 красавіка 862 — 877 | ||
Папярэднік | Дональд I | |
Пераемнік | Эд Беланогі | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | каля 836[1] | |
Смерць | 877[1] ці 876[2] | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Мак-Альпінаў | |
Бацька | Кенет I Макальпін | |
Дзеці | Дональд II | |
Аўтограф | ![]() | |
БіяграфіяПравіць
Канстанцін I стаў каралём Альбы (Шатландыі) пасля смерці дзядзькі, караля Дональда I. У «Аналах Ульстэра» ён названы каралём піктаў. Яго кіраванне было адзначана новымі і больш жорсткімі ўварваннямі вікінгаў. У 866 годзе Канстанціну ўдалося адбіць набег вікінгаў на Усходнюю Шатландыю. У 875 годзе вікінгі пад правадырствам Улафа і Івара Бескасцёвага ізноў уварваліся ў Шатландыю і разбілі піктаў і гэлаў у бітве пры Долары. Канстанцін ацалеў пасля гэтай бітвы, але быў вымушаны фармальна адмовіцца ад паўночных абласцей каралеўства. Кароль загінуў пры адбіцці набегу на ўзбярэжжа Файфа. Некаторыя храністы сцвярджаюць, што ён быў схоплены і закатаваны да смерці ў нейкай пячоры.
Стаў родапачынальнікам старэйшай лініі роду Мак-Альпінаў, прадстаўнікі якога займалі трон Альбы (Шатландыі) напераменку з прадстаўнікамі малодшай лініі, якая ідзе ад малодшага брата Канстанціна — Эда Беланогага.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #101328061X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004. Праверана 20 сакавіка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.
СпасылкіПравіць
- SCOTLAND, KINGS (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 19 кастрычніка 2011.