Канстанцін VIII (96015 лістапада 1028) — візантыйскі імператар (як суправіцель розных імператараў з дзяцінства, фактычна 10251028), сын Рамана II і Феафана, малодшы брат Васіля II, пасля бяздзетнага скону якога стаў адзінаўладным васілеўсам.

Канстанцін VIII
грэч. Κωνσταντίνος Η΄
Манета Канстанціна VIII: злева — лік Хрыста, справа — выява імператара
Манета Канстанціна VIII: злева — лік Хрыста, справа — выява імператара
Візантыйскі імператар
1025 — 1028
Папярэднік Васіль II
Пераемнік Раман III Аргір
Нараджэнне 960
Смерць 15 лістапада 1028
Месца пахавання
Род Македонская дынастыя
Бацька Раман II[d]
Маці Феафана[d]
Жонка Алена Аліпіна[d]
Дзеці Еўдакія[d], Зоя[d] і Феадора[d]
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У кароткачасовае кіраванне Канстанціна VIII не адбылося прыкметных змен у суадносінах сіл. Ён толькі пажынаў плады страху, пасеянага яго папярэднікам. Быўшы падазроным і баязлівым, Канстанцін душыў самую нязначную незадаволенасць, асабліва ахвотна звяртаючыся да асляплення сваіх сапраўдных і ўяўных ворагаў. Рэпрэсіі абрынуліся перш за ўсё на нашчадкаў Варды Фокі і Варды Скліра. Здольныя, дзелавітыя людзі, якія атачалі Васіля II, былі заменены Канстанцінам на саўдзельнікаў гулянак. У адносінах да сваіх улюбёнцаў ён праяўляў вялікую шчодрасць.

Падчас кіравання Канстантна бяспрыкладнае марнатраўства сродкаў дзяржавы спалучалася з рэзкім узмацненнем падатковага прыгнёту, з прычыны таго, што імператар загадаў спагнаць падаткі за ўсе папярэднія неўрадлівыя гады ў поўным аб’ёме. Узраслі паборы і з гарадскога насельніцтва. Гэта прывяло да паўстанняў. У 1026 годзе паўсталі жыхары Наўпакта. Стратыг горада, які прыгнятаў насельніцтва пры спагнанні падаткаў, быў забіты, а яго маёмасць разрабавана. Узнікла абурэнне і сярод ваеннай эліты. Таксама ўзніклі змовы Нікіфара Камніна і прадстаўнікоў роду Фокаў.

Канстанцін меў трох дочак: манашку Еўдакію, імператрыцу Зою і імператрыцу Феадору.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць