Канстытуцыйная камісія (2021)
Канстытуцыйная камісія створана Указам Прэзідэнта № 105 ад 15 сакавіка 2021 г. «Аб Канстытуцыйнай камісіі»[1]. Дакумент прыняты для рэалізацыі палажэнняў рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу.
Створанай Канстытуцыйнай камісіі даручана распрацаваць прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне. Яна надзелена правам пры неабходнасці задзейнічаць у рабоце кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. Да 1 жніўня 2021 года Канстытуцыйная камісія павінна была прадставіць Прэзідэнту Беларусі прапановы па змяненні Асноўнага Закона краіны для далейшага іх вынясення на рэспубліканскі рэферэндум.
Склад
правіцьУ склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, юрыдычнай навукі, грамадскіх аб’яднанняў, розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы.
Кіруе работай камісіі Старшыня Канстытуцыйнага Суда заслужаны юрыст Беларусі Пётр Міклашэвіч. Яго намеснікі на пасадзе старшыні камісіі — старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка і Наталля Качанава.
- Алег Румо, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі;
- Таццяна Рунец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі;
- Сяргей Сівец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі;
- Святлана Любецкая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- Ігар Марзалюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- Валянцін Семяняка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- Андрэй Бугроў, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў;
- Алег Буевіч, старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў;
- Віктар Замосцік, старшыня Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў;
- Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў;
- Наталля Якубіцкая, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.
- Уладзімір Басько, генеральны дырэктар навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк»;
- Сяргей Дубкоў, старшыня праўлення ЗАТ «БСБ Банк» кандыдат эканамічных навук;
- Валерый Іванковіч, генеральны дырэктар ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ»;
- Мікалай Мартынаў, гендырэктар ТАА «Кіруючая кампанія холдынга Беларуская гарбарна-абутковая кампанія „Марко“», заслужаны работнік прамысловасці Беларусі;
- Мікалай Радаман, старшыня праўлення СВК «Агракамбінат Сноў», заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі;
- Алена Богдан, старшыня Беларускага саюза жанчын;
- Юрый Васкрасенскі, дырэктар інфармацыйна-аналітычнай установы «Круглы стол дэмакратычных сіл»;
- Ягор Макарэвіч, старшыня Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе;
- Валерый Міцкевіч, намеснік старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў;
- Аляксей Сокал, першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі;
- Аляксандр Шпакоўскі, дырэктар інфармацыйна-асветнай установы «Актуальная канцэпцыя»;
- Рыгор Васілевіч, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ, доктар юрыдычных навук, заслужаны юрыст Беларусі;
- Бажэна Ярэміч, выкладчык-стажор кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы;
- Наталля Карповіч, намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда, доктар юрыдычных навук;
- Таццяна Маслоўская, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук;
- Арцём Пухаў, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдат юрыдычных навук;
- Кацярына Рэчыц, галоўны саветнік аддзела эканамічнага аналізу ўпраўлення ўнутранай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, кандыдат юрыдычных навук;
- Алена Сямашка, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь — кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў, кандыдат юрыдычных навук;
- Кацярына Дулава, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, доктар мастацтвазнаўства;
- Аляксандр Яфрэмаў, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра», народны артыст Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі;
- Аляксей Талай, майстар спорту, член нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце;
- Наталля Цылінская, старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, заслужаны майстар спорту.