Канстытуцыя Нарвегіі

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Эйдсвольская канстытуцыя 1814 — канстытуцыя Нарвегіі. Прынята 17 мая Устаноўчым сходам у Эйдсволе (Eidsvoll) у становішчы, калі Нарвегія пасля адмовы дацкага караля ад нарвежскай кароны на карысць Швецыі (Кільскія мірныя дагаворы (1814)) рыхтавалася аказаць супраціў шведскім планам яе далучэння. Вызначала Нарвегію незалежнай дзяржавай, вышэйшым прадстаўнічым органам прызнаваўся парламент — Стортынг (абіраўся прамымі выбарамі, але з цэнзам — узроставым, маёмасным, аселасці), які меў шырокія правы ў галіне заканадаўства і фінансаў. Выканаўчая ўлада ў галіне кіравання краінай, абароны, знешняй палітыкі, кантролю над заканадаўствам прадастаўлялася каралю (апошні не мог распусціць Стортынг і меў толькі права адкладальнага вета). Уводзіліся свабода слова, друку, прадпрымальніцтва, недатыкальнасць асобы і інш. Па шведска-нарвежскай уніі (1814) Швецыя абавязалася прызнаваць нарвежскую канстытуцыю з папраўкамі, што вынікалі з факту уніі. Са зменамі і дапаўненнямі (у 1905, 1936, 1946 і інш.) эйдсвольская канстытуцыя дзейнічае ў Нарвегіі дагэтуль. 17 мая ў Нарвегіі адзначаецца як дзень незалежнасці.

Спасылкі

правіць