Канстытуцыя 3 мая 1791 (карціна)
«Канстытуцыя 3 мая 1791 года» — карціна Яна Матэйкі, напісаная да стагоддзя прыняцця першай польскай канстытуцыі. У гэтым творы злучаныя ў асобна ўзятым моманце мноства сюжэтных ліній развіцця польскай гісторыі. У дадзеным выпадку абраны момант пераходу паслоў Сейма з Залы пасяджэнняў у сабор св. Яна.
| ||
Ян Матэйка | ||
Канстытуцыя 3 мая 1791 года. 1891 | ||
польск.: Konstytucja 3 Maja 1791 rjku | ||
Матэрыял | палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алейныя фарбы | |
Памеры | 247 × 446 см | |
Каралеўскі палац, Варшава | ||
![]() |
Па вуліцы ў кірунку да касцёла рухаюцца, акружаныя вітаючым іх натоўпам, творцы і прыхільнікі Канстытуцыі. Працэсію ўзначальвае кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (17). Крыху наводдаль ад караля ідзе аўтар рэформы адукацыі Гуга Калантай (11). За яго спіной стаяць Ігнат Патоцкі (13) і Адам Чартарыйскі (14).
Ззаду нясуць на сваіх плячах двух маршалаў сейма — Станіслава Малахоўскага (1) і Казіміра Нестара Сапегу (5). Адзін з апорных — Юльян Нямцэвіч (6), другі (пад паднятым тэкстам Канстытуцыі) — Ігнат Закжэўскі (3). За ім відаць твар Тадэвуша Касцюшкі (4). Замыкаюць шэсце Станіслаў Сташыц (26) і Анджэй Замойскі (27). Апошні цягнее за сабой селяніна-разяваку з натоўпу (33). Паміж імі — Антоні Тызенгаўз (32).

Ля сцяны пад скульптурай стаіць Антон-Станіслаў Святаполк-Чацвярцінскі (21), павешаны варшавянамі у чэрвені 1794. Спіной да гледачоў з перавяззю стаіць адзін з самых багатых вяльможаў Польшчы, вялікі каронны гетман Рэчы Паспалітай Францішак-Ксаверы Браніцкі (10), будучы цесць Міхаіла Варанцова.
Упаў на зямлю Ян Сухаржэўскі (8). Побач у светлым з паднятай рукой Казімеж Канопка (29). Справа на кані — Юзаф Панятоўскі (34). Злева ўнізе ў натоўпе павярнуўся тварам да гледача Ян Кіліньскі (24). Акрамя таго, на карціне намаляваны Даратэя (герцагіня Курляндыі) (18), марганатычная жонка караля Эльжбета Грабоўска (19) і Ян Декерт (20), Антоній Златніцкі (22).
Сярод прадстаўленых на карціне сведак гістарычнай падзеі знаходзяцца і так званыя фігуры-каментары — вобразы, закліканыя незаўважна і ненавязліва падкрэсліць аўтарскае стаўленне да таго, што здарылася. На карціне даследчыкі знаходзяць як мінімум дзве падобныя фігуры: гэта стары яўрэй, які красамоўна жэстыкулюе (37, у правым ніжнім куце) і ксёндз Хофбаўэр (25, у ніжняга краю карціны, злева). Лічыцца, што гэтыя фігуры паказваюць крытычнае стаўленне мастака да адлюстроўваемай падзеі. Матэйка на самой справе быў перакананым кансерватарам, праціўнікам ліберальных палажэнняў Канстытуцыі.
Спасылкі
правіць- Marek Rezler, Z Matejką przez polskie dzieje: Konstytucja 3 maja